Грамадства3535

«Дай закурыць, а грошай?»: лідар пратэстаў у Брэсце Аляксандр Кабанаў вінаваціць міліцыю ў правакацыі

Аляксандр Кабанаў быў маторам пратэстаў супраць дэкрэта №3 у Брэсце 26 лютага і збіраўся ўдзельнічаць у арганізацыі наступнай акцыі пратэсту, запланаванай на 5 сакавіка. Сёння ж ён двойчы аказваўся ў бярозаўскай міліцыі пры даволі дзіўных абставінах.

«Недзе а палове на сёмую выйшаў пакурыць, бачу, ля пад’езда нейкі дзіўны мужчына. — расказаў Кабанаў. — Убачыў мяне і сышоў у цень. Я назад у дзверы — ён з ценю. Пасля я зноў выйшаў, і сітуацыя паўтарылася. А ў мяне вокны ў адваротны ад пад’езда бок — дык там, бачу, міліцэйская машына стаіць. Пры тым што там увогуле машын ніколі не паркавалі!».

Аляксандр меўся ехаць у Івацэвіцкі райвыканкам па пытаннях Дэкрэту №3, таму напачатку восьмай раніцы выйшаў на вуліцу. Чалавек, што яго пільнаваў, кінуўся наўздагон.

Кабанаў з мегафонам справа.

«Спытаў у мяне закурыць, я адмовіў. Разумею, што нешта пачынаецца, а машына за мной яшчэ не прыехала. Падыходжу да міліцыі — кажу, вунь нейкі дзівак да мяне чапляецца. А яны мне — вам здаецца, можа? А той насупраць стаіць і па тэлефоне «гаворыць». Пасля ўжо канкрэтна да мяне падыходзіць і кажа: «Можа, грошай тады дасі?». Я адмаўляю, пасля чаго ён пачынае на мяне кідацца, абражаць, брудна лаяцца», — сказаў Аляксандр.

Пазбягаючы канфлікту, мужчына звярнуўся да міліцыянераў, што сядзелі ў машыне і не выказвалі цікаўнасці да сітуацыі.

«Я кажу ім — чаго вы сядзіце? Прыбярыце яго. А яны ўсміхаюцца, маўляў: вы ж самі дасцё рады, калі што [Кабанаў — у мінулым трэнер па рукапашным боі — «НН»]. А я кажу, што, канечне, спраўлюся, але дзе я апынуся потым? У выніку выклікалі міліцыю, нас завезлі ў пастарунак. Там узялі тлумачэнні з мяне, пратакол не складалі і адпусцілі».

Пасля гэтага Кабанаў выпіў кавы ў знаёмага, выйшаў на вуліцу — а там зноў стаіць міліцэйская машына. Супрацоўнікі запрасілі праехаць з імі, маўляў, «вас чакаюць».

Кабанава завезлі назад у пастарунак, паставіўшы перад фактам, што той правакатар напісаў на яго заяву з абвінавачаннем у абразах, лаянцы і «парушэнні парадку».

«У мяне пасля гэтага адабралі ўсе рэчы, кінулі ў камеру. Праз нейкі час павезлі ў суд, але я папрасіў сабе абаронцу. Суддзя задаволіў хадайніцтва, і суд перанеслі», — сказаў Аляксандр.

На ягоную думку, такія брудныя правакацыі маюць на мэце запалохаць яго як лідара пратэсту «дармаедаў».

«Але запалохаць мяне не атрымаецца. Але што прыкра — я ж там большасць міліцыянераў трэніраваў, ведаю іх. А яны мяне вядуць другі раз у пастарунак, вочы апускаюць у ніз, кажуць, маўляў, «ты ж усё разумееш, такая сітуацыя». Брыдка», — расказвае Кабанаў.

Дэкрэт №3 Кабанава непасрэдна не чапае — ён мае сваю гаспадарку. Але калі актывіст балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў, у адным з пунктаў праграмы абяцаў падняць пытанне адмены дэкрэта. Гэта людзі запомнілі і, калі прыпякло, пачалі звяртацца па дапамогу.

«Можа, я і не лідар увогуле — гэта людзям вырашаць. А пачалося ўсё са збору подпісаў, пасля прыйшло разуменне, што патрэбныя і вулічныя акцыі. Будзем змагацца!» — казаў раней «Нашай Ніве» Аляксандр. 

Вось відэа з Брэста:

Каментары35

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай30

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай30

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць