Здароўе99

14 найлепшых і найгоршых прадуктаў для вашай печані

Печань — орган, у якім адбываецца больш за 600 розных біяхімічных рэакцый. Нездарма яе называюць лабараторыяй арганізма. Звярніце ўвагу на гэтыя 14 найлепшых і найгоршых прадуктаў для вашай печані. Магчыма іх набярэцца і больш, але гэтыя прыносяць найбольшую карысць і найвялікшую шкоду. 

Аўсяная каша

Так, так. Ужо колькі можна казаць пра яе!.. І ўсё ж мы зноў за сваё: у аўсянцы знойдзеныя біялагічна актыўныя рэчывы, якія аказваюць спрыяльнае ўздзеянне на працу печані, падстраўнікавай і шчытападобнай залоз. Да таго ж ежа з вялікай колькасцю клятчаткі можа дапамагчы вашай печані добра функцыянаваць. Навукоўцы сцвярджаюць, што аўсяная каша дапамагае пазбавіцца ад лішніх кілаграмаў і тлушчу на жываце, дзякуючы чаму печань будзе знаходзіцца ў здаровым стане. Галоўнае, правільна выбірайце шматкі (зерне вельмі доўга варыцца, але калі вы перфекцыяніст, тады ўжывайце кашу з зерня, а яшчэ лепш прарошчанае зерне). Шматкі выбірайце буйнейшыя і таўсцейшыя («Геркулес» і «Экстра 1»). Іх вырабляюць з суцэльных зерняў, у іх захоўваюцца карысныя алеі, мінералы і вітаміны.

Тлусты прадукт — вораг вашай печані

Гамбургеры і бульба-фры дакладна не захаваюць ёй здароўе. Калі есці занадта шмат прадуктаў з высокім утрыманнем насычаных тлушчаў, то гэта абцяжарыць яе працу. З часам такое харчаванне можа прывесці да запалення печані, падстраўнікавай залозы. Таму калі вы ў наступны раз зойдзеце ў рэстаран хуткага харчавання, спыніце свой выбар на салаце.

Брокалі

Амерыканскія навукоўцы сцвярджаюць, што брокалі абараняе ад неалкагальнай тлушчавай хваробы печані. Акрамя таго, у 2016 годзе навукоўцы з Універсітэта штата Ілінойс у сваім артыкуле, апублікаваным у часопісе Journal of Nutrition, паведамілі, што рэгулярнае спажыванне брокалі зніжае рызыку развіцця раку печані. Спосабаў прыгатавання гэтай гародніны шмат. Вядома, самы просты — брокалі на пары, але не ўсім па смаку прыйдзецца такая дыетычная ежа.

Цукар, выйдзі вон!

Занадта шмат прысмакаў можа негатыўна адбіцца на вашай печані. Чаму? Справа ў тым, што печань перапрацоўвае цукар у тлушч. Занадта шмат цукру? Печань вырабіць шмат тлушчу і ён пачынае назапашвацца ў арганізме. У рэшце рэшт у вас дыягнастуюць атлусценне печані. Так што зрабіце добрую справу для сваёй печані — не ешце шмат прысмакаў.

Зялёны чай

У зялёным чаі прысутнічаюць антыаксіданты — катэхіны. У навукоўцаў ёсць доказы таго, што гэтыя арганічныя рэчывы з групы флаваноідаў могуць знізіць рызыку развіцця некаторых відаў раку, у тым ліку і раку печані. Катэхінаў шмат у свежым зялёным чаі, які п'юць гарачым. А вось у гатовых да ў спажыванні напоях пад назвай «зялёны чай», якія прадаюцца ў супермаркетах, іх значна менш.

Вада

Здароўе печані шмат у чым залежыць ад таго, ці ёсць у чалавека лішнія кілаграмы. Таму трэба падтрымліваць нармальную вагу цела. Для гэтага паспрабуйце піць замест салодкіх газаваных безалкагольных напояў звычайную ваду (натуральна, бутыляваную). Вас прыемна здзівіць зніжэнне колькасці спажываных калорый.

Міндаль

У арэхах, асабліва ў міндалі, шмат вітаміну Е (ён з'яўляецца магутным антыаксідантам) і розных пажыўных рэчываў, якія, згодна з даследаваннямі, абараняюць ад тлушчавай хваробы печані. Да таго ж, міндаль карысны для сэрца, а ў артыкуле навукоўцаў з Каліфарнійскага універсітэта, апублікаванага ў мінулым годзе ў часопісе Cancer Letters, гаворыцца, што ён таксама зніжае рызыку раку тоўстай кішкі. Таму дадавайце міндаль у салаты або проста ешце яго, калі вам раптам захочацца перакусіць.

Кава

Навукоўцы сцвярджаюць, што 2-3 кубкі кавы ў дзень абараняюць печань ад уздзеяння празмернай колькасці алкаголю і нездаровых прадуктаў харчавання. Таксама ёсць доказы, што гэты напой зніжае рызыку развіцця раку печані.

У 2016 годзе англійскія навукоўцы з універсітэта Саўтгемптана правялі мета-аналіз дзевяці даследаванняў і прыйшлі да высновы, што рэгулярнае спажыванне кавы ў невялікіх колькасцях абараняе ад цырозу печані. Вынікі гэтага мета-аналізу былі апублікаваныя ў часопісе Alimentary Pharmacology & Therapeutics.

Солі менш

Арганізму чалавека патрэбная соль, але не ў такіх колькасцях, у якіх многія з нас яе спажываюць. Калі ў вашым рацыёне шмат натрыю (г. зн. солі), то гэта можа прывесці да фіброзу, які з'яўляецца першай стадыяй рубцавання печані. А адсюль ужо недалёка і да цырозу. Старайцеся есці менш апрацаваных прадуктаў. Ешце свежую, а не кансерваваную гародніну. І наогул — схавайце сальніцу!

Шпінат

У ліставай зеляніне, асабліва ў шпінаце, шмат антыаксіданту пад назвай глутаціён. Ён дапамагае печані добра функцыянаваць. Дарэчы, печань сама выпрацоўвае глутаціён, але часам яго бывае недастаткова. Таму рэкамендуем уключыць у ваш рацыён шпінат. У шпінаце таксама шмат бэта-караціну, які зніжае рызыку з'яўлення астмы, а таксама калію, з дапамогай якога паніжаецца артэрыяльны ціск. У рэшце рэшт, гэта выдатная аснова для многіх салат.

Чарніцы

У чарніцах у вялікай колькасці ўтрымліваюцца пажыўныя рэчывы пад назвай поліфенолы. Гэтыя рэчывы абараняюць ад неалкогольной тлушчавай хваробы печані, якая часта звязана з высокім узроўнем халестэрыну і атлусценнем. Калі вы не любіце чарніцы або яны не прадаюцца ў вашым горадзе, то на поліфенолы багаты чорны шакалад. Таксама гэтыя рэчывы ў дастаткова вялікай колькасці прысутнічаюць у аліўках і слівах.

Алкаголь яна не любіць

Калі вы будзеце піць занадта шмат алкаголю, то гэта нанясе шкоду вашай печані. З часам можа развіцца цыроз печані. Шкоду можа нанесці і нерэгулярнае ўжыванне алкаголю ў вялікай колькасці. Жанчынам дастаткова аднаго келіха віна ў дзень, а мужчынам — два келіхі.

Спецыі

Хочаце захаваць адначасова ў здаровым стане печань і сэрца? Тады не забывайце пра спецыі, асабліва пра арэгана, шалфей і размарын (таксама рэкамендуем звярнуць увагу на карыцу, кары і кмен). Яны з'яўляюцца багатай крыніцай карысных поліфенолаў. Да таго ж дзякуючы выкарыстанню спецый можна скараціць выкарыстанне солі.

Снэкі прыбраць

Усім вядома, што ў снэках, напрыклад, у чыпсах, шмат цукру, солі, тлушчу. Натуральна, гэта не прыносіць карысць вашай печані. У многіх краінах ужо змагаюцца з агульнадаступнасцю снэкаў, са школ прыбіраюць аўтаматы з такімі прадуктамі. Тым не менш, яны па-ранейшаму прысутнічаюць у многіх гандлёвых кропках. Таму загадзя паклапаціцеся пра здаровы перакус (напрыклад, насіце з сабой садавіну ці сухафрукты).

Стоячы ці седзячы? Як лепш для мужчынскага здароўя мачыцца — тлумачыць уролаг 

Якія маскі абароняць ад надзвычай заразнага «амікрона»? 

Каментары9

Цяпер чытаюць

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года18

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Усе навіны →
Усе навіны

На БТ паказалі затрыманага кіроўцу, які ехаў на бусе з выбухоўкай19

«Якая дзяржава!» Караеў знайшоў нагоду для гонару за чыноўнікаў6

Сілавікі накрылі кол-цэнтр у Мінску, які разводзіў на грошы расейцаў9

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько7

Авечкін пабіў рэкорд Грэцкі па галах за кар'еру ў НХЛ5

У Беларусь спрабавалі ўвезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю выбухоўкі — 580 кг20

Удава Генадзя Карпенкі, раптоўна памерлага канкурэнта Лукашэнкі, згадала, што адбывалася пасля смерці мужа16

У нявесткі Лукашэнкі новы праект. Прадзюсар — Ганна Лукашэнка, аўтар сцэнарыя — Ганна Сялук18

У Бухенвальдзе прайшла цырымонія ў гонар 80-годдзя вызвалення — без беларускіх і расійскіх дыпламатаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года18

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць