Свет2525

Трамп увёў санкцыі супраць Кубы — да вызвалення ўсіх палітвязняў

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб адмене гандлёвых дамоўленасьцяў паміж ЗША і Кубай, дасягнутых ягонам папярэднікам Баракам Абамам.

Падчас выступу ў штаце Флёрыда Трамп абвясьціў аб намеры перагледзець дамоўленасьці, каб «зрабіць іх значна лепшымі і для народу Кубы, і для ЗША».

«Я адмяняю абсалютна аднабаковае пагадненне папярэдняй адміністрацыі з Кубай», — сказаў ён.

Захады Трампа прадугледжваюць таксама абмежаваньне на паездкі на Кубу для амэрыканцаў і забарону на вядзеньне бізнэсу з кубінскім вайсковым канглямэратам GAESA, які, як мяркуецца, кантралюе больш за палову кубінскай эканомікі.

Трамп таксама хоча абмежаваць грашовыя плыні з ЗША на Кубу і забясьпечыць строгае захаваньне існуючай забароны на турызм, паклаўшы канец індывідуальным паездкам. Такім чынам, ад гэтага часу амэрыканцы змогуць наведваць востраў толькі ў складзе групы.

Аднак, сёе-тое зьменаў не зазнае.

Так, не плянуецца ўводзіць новыя правілы для спыненьня існуючых дзелавых кантактаў, што павінна супакоіць амэрыканцаў, якія апошнім часам укладвалі сур'ёзныя сумы ў супрацоўніцтва з Кубай. «Ня будзе ніякіх зьменаў у правілах легальнага ўвозу такіх папулярных тавараў, як ром і цыгары», — патлумачылі ў Белым доме.

Дональд Трамп адзначыў, што пасольства ЗША на Кубе працягне працу. Таксама ён не плянуе адмяняць паветраныя і марскія зносіны з гэтай краінай.

Трамп заявіў, што ЗША ня здымуць санкцыяў з Кубы, пакуль у краіне ня вызваляць усіх палітвязьняў.

ЗША ўвялі эмбарга супраць Кубы ў 1960 годзе, праз два гады пасьля таго, як рэвалюцыянэр-камуніст Фідэль Кастра зрынуў дыктатара Батысту.

Каментары25

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць2

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа84

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі3

Таямніца 400‑гадовай даўніны: у Брытаніі разгаданы код замка з затанулага карабля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць2

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць