Свет1313

У Кітаі ў турме памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лю Сяабо

Кітайскі праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лю Сяабо памёр ва ўзросце 61 года. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру памёр 13 ліпеня ў клініцы горада Шэньян на паўночным усходзе Кітая. 

У Лю выявілі рак печані ў апошняй стадыі. Тым не менш, кітайскія ўлады адмовіліся выпусціць Лю на свабоду, проста змясцілі ў шпіталь.

61-гадовы Лю Сяабо — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2010 года. Ён адзіны ў гісторыі лаўрэат, якому ўлады не толькі не дазволілі прыехаць на яе ўручэнне, але і не дазволілі перадаць яе праз сваякоў. 

Лю сядзеў у турме з 2008 года, пасля таго як напісаў «Хартыю-08» па аналогіі з чэшскай «Хартыяй-77». Яго арыштавалі за два дні да публікацыі гэтага дакумента і асудзілі на 11 гадоў турмы за «дзейнасць, скіраваную на падрыў дзяржаўнай улады». На Нобелеўскую прэмію яго вылучылі Вацлаў Гавел і Далай-лама.

Да таго як стаць лідарам групы інтэлектуалаў, што патрабавалі свабоды, Лю працаваў прафесарам Пекінскага ўніверсітэта. Ад 2003 года ён некалькі гадоў узначальваў Кітайскі ПЭН-цэнтр. У 1980-я і 1990-я яго арыштоўвалі на адносна кароткія тэрміны (паўгода, паўтара года, тры гады). У 2008-м яго пасадзілі надоўга.

Рак у Лю дыягнаставалі на вельмі позняй стадыі. Некалькі дзяржаў свету і шэраг вядомых людзей заклікалі Пекін дазволіць Лю выехаць на лячэнне за мяжу, аднак улады адмовілі. Прафесара проста перавялі з турмы ў турэмную бальніцу.

У Кітаі многія не вераць, што рак у Лю ўзнік і хутка развіўся сам сабой. Людзі таксама адзначаюць, што ў групы іншых зняволеных апазіцыянераў амаль сінхронна пачаліся праблемы з крывяным ціскам.

Лю Сяабо называў кітайскую сістэму бесчалавечнай і выступаў за пераход Кітая да дэмакратыі заходняга тыпу, за права народу выбіраць уладу.

Ягоная жонка, паэтка, мастачка і паплечніца ў змаганні, 56-гадовая Лю Ся ад 2010 года сядзіць пад хатнім арыштам.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі6

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

Ціханоўская ўсё ж змагла адкрыць банкаўскі рахунак у Польшчы6

Сёння на папцы Ціханоўскай — партрэт жыхара Брэста, якога пасадзілі на сем гадоў за тое, што ён хадзіў на суды над палітвязнямі1

Паранены беларус-добраахвотнік «Лахвіч» — той, якога нядаўна цкаваў Батулін4

Латушка — Бабарыку: Я таксама размаўляю з сябрамі. У нас розныя сябры28

Канапацкая заклікала «беларусаў, якія мяшкуюць тут», ладзіць інцыдэнты на «Новай Беларусі», абяцае падзяку ад камісіі вяртання22

Крэдыт на жыллё пад 1% — колькі насамрэч давядзецца пераплачваць за ўвесь час?3

Севярынец: Калі беларус з беларусам не будзе размаўляць па-беларуску — Беларусі не будзе43

Казка ад Сяргея Ціханоўскага з'явілася на ютуб-канале Акадэміі кіравання9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі6

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць