Улада44

Купчына абраная кіраўніком галоўнага палітычнага органа ЮНІДА

Пасол Беларусі ў Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік рэспублікі пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына абраная старшынёй 17-й сесіі Генеральнай канферэнцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА), перадае карэспандэнт БелТА.

Алена Купчына будзе выконваць абавязкі старшыні да наступнай чарговай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНІДА, якая адбудзецца ў 2019 годзе. Прадстаўнік Беларусі на пасаду кіраўніка сесіі галоўных палітычных органаў універсальных міжнародных арганізацый сістэмы ААН абраны ўпершыню.

Генеральная канферэнцыя з'яўляецца найвышэйшым органам ЮНІДА, які вызначае кіруючыя прынцыпы і палітыку арганізацыі на найбліжэйшае двухгоддзе. Яна ўхваляе праграму работы, рэгулярны і аператыўны бюджэты, сочыць за эфектыўным выкарыстаннем фінансавых рэсурсаў ЮНІДА. У 17-й Генеральнай канферэнцыі удзельнічае каля двухсот дэлегацый дзяржаў — членаў арганізацыі, устаноў сістэмы ААН, міжурадавых і няўрадавых арганізацый.

Падчас сесіі будзе разгледжана ініцыяваны Беларуссю праект рэзалюцыі па ўстойлівым прамысловым развіцці краін з сярэднім узроўнем даходу.

Беларусь на працягу апошніх гадоў актыўна ўзаемадзейнічае з ЮНІДА практычна па ўсім спектры дзейнасці арганізацыі. У цяперашні час ЮНІДА рэалізуе ў рэспубліцы праекты тэхнічнай дапамогі на агульную суму каля $ 2 млн. У якасці перспектыўных кірункаў супрацоўніцтва разглядаюцца пытанні энергаэфектыўнасці і экалагічнай бяспекі ў прамысловасці.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць