Барак і Мішэль Абама падпісалі шматгадовы кантракт з кампаніяй Netflix, якая займаецца вытворчасцю і паказам у інтэрнэце фільмаў і тэлепраграм.

44-ы прэзідэнт ЗША і яго жонка будуць здымаць для Netflix фільмы і серыялы на самыя разнастайныя тэмы, у тым ліку, магчыма, зоймуцца дакументальным і навукова-папулярным кіно, а таксама серыяламі і экранізацыяй літаратурных твораў.
Паведамляецца, што Абамы будуць працаваць не толькі за кадрам, але і ў кадры. Разам і паасобку.
Прадстаўнік Netflix Тэд Сарандос пацвердзіў факт падпісання кантракта. Паводле яго слоў, Барак і Мішэль Абама — адны з самых паважаных і шырока вядомых у свеце публічных фігур, і ў іх ёсць унікальная магчымасць даследаваць і адзначаць гісторыі людзей, якія ўнеслі значны ўклад у сваю сацыяльную групу — тых, хто імкнецца змяніць свет да лепшага.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары