Грамадства6767

Айцу Аляксандру Шрамко забаранілі служыць на год за крытыку шматлікасці аховы патрыярха

Айца Аляксандра Шрамко пазбавілі сану на год. Пра гэта яму паведамілі сёння ў Епархіяльным упраўленні, якое наведаў святар. Падстава — «за парушэнні іерэйскай прысягі і сістэматычныя публікацыі ў СМІ, якія дыскрэдытуюць Праваслаўную царкву і сеюць у сэрцах людзей варажнечу і нянавісць». Пастанову зачытаў асабіста сам мітрапаліт Павел.

Нагадаем, што Аляксандр Шрамко ў сваім фэйсбуку жорстка каментаваў візіт патрыярха Кірыла ў Мінск.

Айцец Аляксандр Шрамко кажа, што праз год з ім зноў правядуць гутарку і ў выпадку пакаяння яму могуць зноў дазволіць служыць. Сам святар кажа, што абсалютна не шкадуе, што зрабіў у фэйсбуку той допіс, які і стаў прычынай яго адхілення.

Пры гэтым Аляксандр Шрамко кажа, што ўказ быў падрыхтаваны з памылкамі статута. У такіх выпадках абавязковым мусіць быць кананічнае абгрунтаванне, а яго ў дакуменце няма.

«Канечне, буду працягваць пісаць у інтэрнэце. Ёсць ідэя стварэння відэаблогу. У мяне пенсія 250 рублёў, нешта трэба думаць», — кажа айцец Аляксандр.

«Я і так у царкве. Па перакананнях я экуменіст, хаджу і да каталікоў, і да пратэстантаў. Жыву паводле вучэнняў Ісуса. Для мяне Ісус Хрыстос блізкі, я на яго арыентуюся. Я не атэіст, да гэтага яшчэ не дайшоў», — жартуе святар.

Па ягоных словах, у цяжкі момант падтрымала шмат людзей. Фактычна няма людзей, якія яго асуджаюць. У інтэрнэце жартавалі, што яму варта стаць святаром УПЦ.

«Не, я не хачу быць святаром Украінскай праваслаўнай царквы. Кіеўскі патрыярхат — той жа клон РПЦ. Лад жыцця ў іх нічым не розніцца. І крытыкаваць асобу Філарэта таксама нельга», — працягвае бацюшка.

«Усё ж такі ў праваслаўнай царкве больш свабоды, чым дзе. Столькі, колькі цярпелі яны, нідзе цярпець не будуць. Бо я ж крытыкаваў і патрыярха, і мітрапаліта. Той мой допіс стаў апошняй кропляй. Адзін з выкладчыкаў семінарыі сказаў мне, што я падобны да чалавека, які абліў сябе бензінам і стаіць з запалкамі ў руках», — сказаў айцец Аляксандр на прыступках епархіі.

***

Аляксандр Шрамко — святар у Свята-Міхайлаўскім прыходзе ў мінскім мікрараёне Сухарава. Яму 61 год. У 2009 годзе яго ўжо пазбаўлялі права весці службы праз крытыку царкоўнага кіраўніцтва на старонках Жывога журнала. На гэты раз айцец Шрамко раскрытыкаваў шматлікую ахову патрыярха Кірыла, які прыязджаў у Мінск. 

Мінскаму святару забаранілі служыць, бо крытыкаваў паводзіны патрыярха Кірыла

Каментары67

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць