Грамадства

Чаркашына пра Ярмошыну і боршч: Калі мне трэба выйсці на Плошчу, значыць, мне так трэба

У праграме «Ток» алімпійская медалістка Любоў Чаркашына выказалася наконт таго месца, ці месца жанчыны на кухні. А таксама пра боршч ад Лідзіі Ярмошынай.

— Ці ўмееш ты варыць боршч?

— Есці ўмею ўвогуле шыкоўна (смяецца).

— [Муж] Віця ж умее гатаваць боршч?

— Віця ўмее гатаваць усё. Я таксама ўмею гатаваць усё, але тэарэтычна.

— У мяне ёсць для цябе цытата. Мне цікава, як ты з ёй пагодзішся. Ад тваёй калегі, [расійскай гімнасткі] Ляйсан Уцяшавай.

Журналістка: «Мы жывем у сучасным свеце. Можна не гатаваць»

Ляйсан Уцяшава: «Ну ты тады недажанчына, калі не ўмееш гатаваць».

— Гэта наогул не матыў і не заклік, што жанчына — кухарка. Гэты час ужо сышоў. Цяпер большую колькасць народу можа дазволіць сабе ў нейкіх кафэ харчавацца, калі шчыра. Часам гэта камусьці нават зручней і выгадней. Але я думаю, што гэта было ў Ляйсан закладзена з дзяцінства. Я ведаю шмат сем'яў, у якіх мужчыну да пліты нават не падпускаюць. Я гэта так сама прымаю, як і не прымаю.

— У Беларусі ёсць свой мем пра боршч. Гэта калі Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама, заявіла пра жанчын якія выйшлі на Плошчу, не пагадзіўшыся ў 2010 годзе з вынікамі выбараў: «Сядзелі б дома лепш і варылі боршч». Цябе абражае такі заклік — тваё месца на кухні?

— Мне непрыемна тое, што за мяне хтосьці вырашае, што мне рабіць. Гэта бесіць проста катастрафічна. Я ад таго, што звару боршч, не буду шчаслівая, а гэта для мяне паказчык. Я буду рабіць усё, што прыносіць мне задавальненне і шчасце. І калі я лічу, што мне трэба выйсці на Плошчу, значыць я так лічу і мне так трэба. А калі я лічу, што мне ў гэты дзень трэба сядзець дома і варыць боршч, значыць, я так нервы супакойваю, пакуль вару гэты долбаны боршч і наразаю бурачкі, моркву.

Выпуск цалкам:

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»24

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет5

Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны25

Эсэ гэтай французскай феміністкі варта пачытаць і беларускім чыноўнікам25

«Апошні трактар ​​забярэ банк». Як фермер пабудаваў унікальны бізнэс, але праз 30 гадоў усё страціць12

Сяброўка па Нясвіжы пра Мельнікаву: Нібы падмянілі жанчыну, я ж ведала зусім іншую Анжаліку19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»24

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць