фотаблог Юліі Дарашкевіч102102

Забяруць - не забяруць?

Ці надзене лідар Моладзі БНФ кірзачы? Фотакарэспандэнтка НН наведала Франака Вячорку, які абследуецца ў вайсковым шпіталі.

Ці надзене лідар Моладзі БНФ кірзачы? Фотакарэспандэнтка НН наведала Франака Вячорку, які абследуецца ў вайсковым шпіталі.

Каб патрапіць у Рэспубліканскі Вайсковы шпіталь, трэба прайсьці праз «вяртушку». Ахоўнік пытаньняў не задае, і я бесперашкодна кіруюся ў будынак 2‑й кардыялогіі, куды даставілі «заклічніка» Франака Вячорку.

Лідэр Моладзі БНФ сустракае мяне на ганку ў даўгім халаце і дзіўных ботах. «Вопратку і абутак выдалі, — гаворыць Франак. — У мароз цёпла, натуральная воўна. Боты — скураныя. Выглядаюць, праўда, трохі па‑савецку».

Пакуль падымаемся ў палату, малады палітык дэманструе прыбор для вымярэння ціску, які на суткі прымацавалі да цела. За паўгадзіны, што я правяла ў шпіталі, штуковіна пачынала працаваць тройчы.

Нагледзячы на прыёмны час, наведвальнікаў у шпіталі амаль няма. Дый пацыентаў небагата — ў палаце апазіцыянера палова ложкаў вольныя. Добры рамонт у сталоўцы, банкамат і інфакіёск «Беларусбанка» ў холе, ёсць нават шпітальны кінатэатр — адчуваю, што я патрапіла ў медычную ўстанову не для шараговага грамадзяніна.

У палаце №319, дзе ляжыць Франак, кідаюцца ў вочы іконы на сценах, памазок для галення (няўжо такімі яшчэ карыстаюцца?!) і дзве шапкі‑ушанкі на паліцы (адна каракулевая, другую я не змагла ідэнтыфікаваць). Як гаворыць сам Франак, тут лякуюцца «сталыя вайскоўцы, якія працягваюць жыць у Савецкім Саюзе». Па іроніі лёсу, самога Вячорку размесцілі на тым жа ложку, дзе год таму праходзіў абследаванне актывіст Моладзі БНФ Зміцер Жалезнічэнка (цяпер ён служыць у транспартных войсках у Жлобіне).

Тое, што Франака адправяць‑такі служыць, ужо не выклікае сумневу ні ў кога. «Сябры нават цукеркі прыносяць «Генеральскія», — кажа Вячорка‑малодшы. — Званіў Жалезнічэнка, гаворыць, што ягоныя камандзіры ўжо чакаюць мяне ў сваю частку».

«Атмасфера тут такая, што знікаюць усе хваробы, — жартуе актывіст. — Сасуды — пашырыліся. Паралапс мітральнага клапану амаль загаіўся, гастрыт адышоў. Гастрыт, які ёсць амаль у кожнага — у мяне не знайшлі! Добра, што хоць група крыві не змянілася».

Нашую размову перапыняе маладая асоба ў белым халаце, якая літаральна ўрываецца ў палату: «Франак, Вы хоць на вячэру хадзілі?»

Развітваемся. У калідоры некалькі мужчынаў пенсійнага ўзросту глядзяць фрыстайл па тэлевізары. У Франака зноў спрацоўвае апарат па вымярэнні ціску. Паказвае 170 на 110. «Падвышаны, — з аптымізмам канстатуе актывіст. — Яшчэ пазмагаемся!».

Каментары102

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць