Эканоміка

Памянялі законы, якія тычацца выдачы мікрапазык

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у другім чытанні прынялі законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях выдачы пазык». Нормы законапраекта накіраваны на абарону правоў пазычальнікаў — фізічных асоб, змяншэнне пазыковай нагрузкі на такіх грамадзян, выключэнне выпадкаў заключэння з грамадзянамі дамоў пазыкі на кабальных умовах, а таксама на павышэнне даверу насельніцтва да фінансавага сектару, піша Myfin.by.

Праектам закона ўносяцца змены ў Грамадзянскі кодэкс, законы «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі» і «Аб рэкламе».

У прыватнасці, законапраектам прадугледжана:

  • устанаўленне забарон на выдачу пазык фізічным асобам ІП і юрыдычнымі асобамі, якія не ажыццяўляюць мікрафінансавую дзейнасць, за выключэннем пазык уласным работнікам;
  • у замежнай валюце паміж фізічнымі асобамі, а таксама ў эквіваленце замежных валют або ва ўмоўных грашовых адзінках (за выключэннем блізкіх сваякоў);
  • пад заклад адзінага жылога дома (кватэры);
  • увядзенне абмежаванняў па памерах працэнтаў і няўстойкі (штрафу, пені), якія спаганяюцца па дамовах пазыкі паміж фізічнымі асобамі.

Акрамя таго, уводзіцца забарона на выкарыстанне ў рэкламе рэкламадаўцаў, якія не з'яўляюцца мікрафінансавымі арганізацыямі, у тым ліку ў іх назвах, слоў «пазыка», «мікрапазыка», «мікрафінансаванне», «грошы ў доўг» або вытворных ад гэтых слоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку2

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсцкім універсітэце правялі паказальны суд за «абразу Лукашэнкі»5

«Выгуляю сабаку за 5 еўра». Як айцішнік выжывае ў Іспаніі — у Польшчы яго звольнілі за тое, што пераехаў7

У Гданьску беларус сказаў паліцэйскім, што ўдзельнічае ў конкурсе па пошуку схаваных наркотыкаў1

У Польшчы арыштавалі прадстаўнікоў незвычайнага бізнэсу. Яны за плату на пэўны час пераводзілі грошы кліентам, якім патрэбныя былі польскія ДНЖ4

Пуцін, Трамп і Сі паціснулі адзін аднаму рукі і коратка пагутарылі 7

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля31

У Пятрухіна на стрыме выбілі з рук тэлефон. Блогер абрынуўся на беларусаў Уроцлава39

Самы доўгі тралейбусны маршрут Мінска збіраюцца зрабіць яшчэ даўжэйшым

У мінскім метро расказалі, колькі часу займае паездка ад першай да апошняй станцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку2

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць