Каханне і сэкс2525

СМІ: Аліна Кабаева нарадзіла двойню

СМІ паведамілі, што 7 мая славутая спартсменка нарадзіла двайнят у цэнтры акушэрства і гінекалогіі імя Кулакова ў Маскве. Для Кабаевай была выдзелена віп-палата на чацвёртым паверсе, паведамляе Starhit.

Паводле інфармацыі інсайдараў, астатніх парадзіх перасялілі ў іншыя аддзяленні. Каля палаты зоркі дзяжурылі шматлікія целаахоўнікі, якія не падпускалі старонніх. Журналісты высветлілі, што ежу алімпійскай чэмпіёнцы вазілі з найбліжэйшых элітных рэстаранаў.

Роды ў Кабаевай прымалі найлепшыя дактары цэнтра. Пакуль невядома, як назвалі нованароджаных хлопчыкаў, а таксама няма дадзеных аб іх росце і вазе. У асяроддзі Кабаевай не спяшаюцца абмяркоўваць радасную навіну. «Мы не каментуем чуткі», — адказала адна з памочніц спартсменкі.

У 2009-м годзе Кабаева прыйшла на свецкае мерапрыемства разам з маленькім хлопчыкам, якога прынялі за яе сына. Але пазней алімпійская чэмпіёнка паспяшалася запэўніць усіх, што гэта быў яе пляменнік Арсеній, а праз некаторы час заявіла, што гэта дзіця сяброўкі.

Каментары25

Цяпер чытаюць

У Гродне ўпаў дрон, які раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У гэтым абвінавачваюць Літву12

У Гродне ўпаў дрон, які раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У гэтым абвінавачваюць Літву

Усе навіны →
Усе навіны

Mak.by адкрые ў наступным месяцы новыя рэстараны — у Мінску і Баранавічах1

«Дзікае паляванне» для зумераў: новая кніга Макара прымушае ўспомніць Караткевіча2

Кітайца ў Беларусі здзівілі венікі ў лазні і тое, што мы п'ём халодную ваду11

Расейцы спрабавалі вывесіць у Ваўчанску трыкалор — але спробу сарвалі ўкраінцы ВІДЭА6

Алексіевіч: Са мной вельмі шмат спрачаюцца, але руская мова невінаватая83

Яшчэ адзін мінскі гандлёвы цэнтр упрыгожылі да святаў — там спяваюць пінгвіны4

Навукоўцы нарэшце раскрылі таямніцу вострава Пасхі. У гэтым дапамаглі больш за 11 тысяч фота з дронаў5

З’явіўся брэнд гарсэтаў у беларускім стылі ФОТАФАКТ3

«Цана касмічная»: сала ў Беларусі стала раскошай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гродне ўпаў дрон, які раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У гэтым абвінавачваюць Літву12

У Гродне ўпаў дрон, які раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У гэтым абвінавачваюць Літву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць