Грамадства1111

На новых станцыях метро ў Мінску ўжо пасыпалася фарба. У сеціве іранізуюць пра «Год якасці»

Праз год пасля адкрыцця са сцен новых станцый трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна пасыпалася фарба. Гэта выклікала хвалю іранічных каментарыяў у сацыяльных сетках.

Сцены на станцыі «Аэрадромная». Фота: minsk_our / Threads

Пра абшарпаныя сцены на станцыі «Аэрадромная» напісаў у акаўнт minsk_your у Тhreads.

«На ст. м. Аэрадромная пасыпалася фарба. Паводле інфармацыі метрапалітэна, мінулай ноччу зачысцілі сцяну. Фарба там асаблівая — ужо замоўленая. Праз некалькі дзён пытанне будзе закрытае», — напісаў аўтар.

У каментарах дадалі, што тое самае — на станцыі «Слуцкі гасцінец».

«Год якасці», «Элітны раён», — жартуюць у каментарах.

«Яе ж нядаўна адкрылі? Ужо рамонт патрэбны».

«Дрэнная аўра «Мінск Свету»!))»

«Усё, што трэба здаць да чарговага свята, потым перарабляюць і дарабляюць».

«Стыль «Хай так», — з’едліва пішуць каментатары.

Тры новыя станцыі трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна — «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасцінец» — былі адкрытыя год таму — 30 снежня.

Каментары11

  • Барадзед
    01.12.2025
    Облезлый лукашизм. Без импорта из Евросоюза все будет выглядеть подобным образом.
  • Прыгажунька
    01.12.2025
    Нічога там не пасыпалася - гэта такі арт постмадэрн, лофт-стайл. Уся Вільня такая. Хай застаецца так, і ня трэба грошы марнаваць на штучныя дызайны.
  • Мікола
    01.12.2025
    нехта яшчэ недзе каментуе і са сваімі нікамі выкладае відосікі. Зразумела што справа невелькая, але зараз можна прышыць што хочаш. Нават дэскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць