Культура

«Калі назваў цану за кватэру не ў далярах». Беларусы посцяць мемы пра тое, якія дробязі выдаюць несапраўдных беларусаў

Многім здаецца, што выдаць сябе за беларуса — справа нескладаная: выраслі ў постсавецкай краіне, збольшага размаўляюць па-руску і глядзелі тыя ж расійскія тэлеканалы. Але культурныя маркеры скажуць больш, чым няправільны жэст агента ў легендарнай сцэне Таранціна.

Знакамітая сцэна з трыма пальцамі з фільма Квентына Таранціна «Бясслаўныя вырадкі»

У сацсетках набраў папулярнасць мем пра тое, як лёгка вылічыць чалавека, які выдае сябе за беларуса, але насамрэч ім не з’яўляецца.

У апошнія гады часта можа пачуць ад расейцаў і нават украінцаў, якія трапляюць у Еўропу, рэкамендацыю прадстаўляцца беларусамі, бо да беларусаў ні ў каго няма прэтэнзій і ў цэлым пазітыўнае стаўленне ва ўсіх.

Для замежнікаў усходнеславянскія народы і праўда нярэдка выглядаюць падобнымі, у тым ліку праз значную зрусіфікаванасць. Але вось для беларуса распазнаць фальшывага суайчынніка куды прасцей — і не толькі па мове.

Кантэкст мему

Мем суправаджаецца кадрам з фільма Квентына Таранціна «Бясслаўныя вырадкі». У знакамітай сцэне брытанскі агент (яго грае Майкл Фасбендэр), які працуе пад прыкрыццём у нацысцкай Германіі, выпадкова выдае сябе ў бары.

Штурмбанфюрару гестапа (Аўгуст Дыль) здаецца падазроным акцэнт госця, і ён падсаджваецца да століка, каб выведаць праўду. Крытычны момант наступае, калі агент заказвае віскі: са словамі «drei Gläser» («тры шклянкі»), ён паказвае кёльнеру тры пальцы на англійскі манер — без вялікага пальца. Для немца гэты жэст становіцца той самай дэталлю, якая пацвярджае слушнасць ягоных здагадак. Усё канчаецца жорсткай таранцінаўскай перастрэлкай у бары, у якой гінуць амаль усе прысутныя.

Менавіта момант распазнання памылкі чужынца і стаў асновай для новага мема пра тое, як беларус заўсёды заўважыць у несапраўдным беларусе тое, што схавана ад вока іншага.

Што выдае небеларуса

На думку беларусаў найперш небеларуса выдае адсутнасць маркерных беларускіх слоўцаў, якія адрозніваюць рускую мову беларусаў. Гэта «шуфлядка», якая сама ўжо стала мемам, «дзюбка», «буська», «байка», «жменя», «ссабойка», а яшчэ «вазон» у значэнні пакаёвай расліны. Замест іх у мове небеларуса можна пачуць грувасткія канструкцыі, якія рэжуць беларускі слых. Вядома, можа выдаць небеларуса і ўжыванне слова «Беларусія», але, здаецца, ужо многія запомнілі, што беларусы так ніколі не кажуць. 

Аднак эпізод з фільма Таранціна ілюструе ўсё ж больш не моўныя, а культурныя і невербальныя адрозненні. Сярод такіх культурных маркераў беларусы называюць няведанне таго, што робяць «тры чарапахі», якія па ранейшаму цягнуць Зямлю, няведанне «Калыханкі», на якой гадавалася не адно пакаленне беларусаў, ці персанажа Пацы-Вацы з «Мульціклуба», адной з найбольш папулярных дзіцячых перадач, якую паказвалі на тэлеканале БТ. 

Калі беларус сказаў «открой верхний ящик»
Калі беларус сказаў «сегодня холодно, надену толстовку»
Калі беларус назваў цану за кватэру не ў далярах
Калі беларус у перапісцы напісаў «комнатное растение»
Калі беларус сказаў «безразличный к жизни»
Калі беларус сказаў «на улице сыро и холодно» замест «каля нуля»
Калі не ведаеш, як па-беларуску «я родился за колючей проволкой»
Калі беларус спытаў «какая другая платформа?»
Калі беларус сказаў «заточенный грифель карандаша»
Калі беларус сказаў «дай поцелуй»
Калі беларус сказаў, што любіць глядзець «Спокойной ночи, малыши», а не «Калыханку»
Калі беларус сказаў «жабка і нейкі барадаты мужчына»
Калі беларус сказаў «колыбельная»

Каментары

Цяпер чытаюць

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Усе навіны →
Усе навіны

У Смаргоні сёння ўзарвалі аварыйны будынак ВІДЭА

«Такімі тэмпамі застанемся без дрэваў!» Што трэба ведаць пра амялу ў Беларусі2

У амерыканскім заапарку памерла чарапаха, якая перажыла дзве сусветныя вайны і 20 прэзідэнтаў ЗША2

На расійскіх таварах беларускую мову можна сустрэць ці не часцей, чым на беларускіх. Чаму так?4

«Дзесьці дакладна ёсць праход да нашых дзвярэй». Як будоўля паўплывала на жыццё найбольшай тусовачнай вуліцы Мінска2

Над мінскім рынкам «Лебядзіны» пабудуюць 380‑метровы пуцеправод

У Расіі заявілі, што не пойдуць ні на якія прынцыповыя саступкі ва ўкраінскім пытанні15

У Мінску пабудуюць пяцікіламетровую альтэрнатыву МКАД3

«Калі абаронца ўбачыў маю справу, сказаў: «Капец». Памілаваная ўкраінка расказала пра беларускі СІЗА, калонію і нечаканае вызваленне13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць