Вайна44

Не вырашылі важных пытанняў: падрабязнасці перамоваў ЗША і Украіны ў Маямі

На перамовах абмяркоўвалі магчымыя тэрміны правядзення новых выбараў ва Украіне і перспектыву абмену тэрыторыямі паміж Расіяй і Украінай.

Перамовы ішлі чатыры гадзіны. Фота: тэлеграм-канал Рустэма Умерава

Спецыяльны пасланнік ЗША Стыў Уіткаф і зяць прэзідэнта Трампа Джарэд Кушнер вылецяць у Расію ў панядзелак для працягу перамоваў. Амерыканскія і ўкраінскія прадстаўнікі заявілі, што перамовы ў Маямі адносна спынення вайны з Расіяй былі прадуктыўнымі, аднак некаторыя важныя пытанні засталіся нявырашанымі, піша The Wall Street Journal. Асноўнае пераказвае УНІАН.

Паводле слоў амерыканскага чыноўніка, на перамовах абмяркоўвалі магчымыя тэрміны правядзення новых выбараў ва Украіне і перспектыву абмену тэрыторыямі паміж Расіяй і Украінай.

«Іншыя важныя пытанні застаюцца нявырашанымі, у тым ліку з характарам гарантый бяспекі Украіны з боку ЗША і Захаду, а таксама пытаннем пра тое, ці працягне Крэмль патрабаваць міжнароднага прызнання тэрыторый, акупаваных з пачатку поўнамаштабнага ўварвання», — гаворыцца ў артыкуле.

Пры гэтым, паводле слоў амерыканскага чыноўніка, спецыяльны пасланнік ЗША Стыў Уіткаф і зяць прэзідэнта Трампа Джарэд Кушнер вылецяць у Расію ў панядзелак для працягу перамоваў. Трамп таксама пацвердзіў у нядзелю, што Уіткаф, верагодна, сустрэнецца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на гэтым тыдні.

Адначасова незразумела, ці гатовы Пуцін пайсці на саступкі, якія дазволілі б абодвум бакам пагадзіцца на мірныя ўмовы. На прэс-канферэнцыі мінулага тыдня расійскі лідар заявіў, што гатовы да сур’ёзных перамоваў аб спыненні вайны, але зноў запатрабаваў, каб Украіна вывела свае войскі з Данецкай і Луганскай абласцей, уключна з рэгіёнамі, непадкантрольнымі Расіі.

Украіна раней адмаўлялася выконваць гэтыя патрабаванні, заяўляючы, што любы вывад войск з рэгіёну зробіць яго ўразлівым для далейшых расійскіх атак. Абмеркаванне пытання абмену тэрыторыямі ў рамках мірнай угоды з’яўляецца надзвычай складаным. Расіі і Украіне неабходна будзе вырашыць пытанне аб законнасці тэрытарыяльных змяненняў, бо канстытуцыі абедзвюх краін забараняюць саступку тэрыторый без змяненняў заканадаўства.

«Але ў адрозненне ад Расіі, дзе Пуцін валодае поўным кантролем, дыпламатычныя і юрыдычныя перашкоды з украінскага боку значна больш складаныя. Любое змяненне межаў Украіны запатрабуе правядзення агульнанацыянальнага рэферэндуму», — адзначае WSJ.

Паўнамоцтвы Украіны ваеннага часу таксама замарожваюць прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. Перспектыва правядзення новых выбараў з’яўляецца палітычна напружаным пытаннем ва Украіне ва ўмовах вайны і можа адкрыць Украіну для кампаній па ўмяшанні ў выбары з боку Расіі.

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа назваў перамовы прадуктыўнымі і адзначыў, што ЗША хочуць дапамагчы Украіне стаць бяспечнай назаўсёды, каб краіна больш ніколі не сутыкнулася з чарговым уварваннем.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў надзею, што мірную ўгоду ўдасца падпісаць. Ён таксама падкрэсліў, што ў яго няма дэдлайнаў адносна заканчэння вайны ва Украіне. Ён выказаў надзею, што яна хутка скончыцца. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што лічыць важным, што ў дыялогу з прадстаўнікамі ЗША ёсць канструктыў.

Каментары4

  • А поляков никто не спрашивает!
    01.12.2025
    Чырвоныя лініі, это с Польши ты линий начертил?
  • Шта
    01.12.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Пытанне
    01.12.2025
    Цытата:
    Любое змяненне межаў Украіны запатрабуе правядзення агульнанацыянальнага рэферэндуму
    Хіба 2/3 рады + прэзідэнт не могуць змяніць канстытуцыю?
    Ці проста не хочуць браць адказнасць на сябе?

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць