Каханне і сэкс4242

Выгнаў жонку зімой на вуліцу, забраў малую дачку: дэталі разводу касманаўта Алега Навіцкага, які, здаецца, цяпер ажаніўся з Васілеўскай

З жонкай Юліяй расійскі касманаўт беларускага паходжання Алег Навіцкі быў у шлюбе амаль 30 гадоў — у сям’і нарадзіліся дзве дачкі. Але разышлася пара непалюбоўна. Юлія нават запісвала відэазвароты да Лукашэнкі і Пуціна з просьбай абараніць яе ад Героя Расіі.

Злева Алег Навіцкі разам з першай жонкай Юліяй, справа Марына Васілеўская абдымае манекен у касцюме Навіцкага

Юлія Навіцкая — журналістка, яна прысвяціла каханаму некалькі кніг. У інтэрв’ю жанчына заўсёды з пяшчотай гаварыла пра Алега.

Юлія Навіцкая. Фота: яе інстаграм

Сама Юлія з Расіі, яна нарадзілася ў Барысаглебску. Менавіта там пара і пазнаёмілася. Алега, ураджэнца беларускага Чэрвеня, накіравалі ў Барысаглебскі навучальны цэнтр, дзе маладых лётчыкаў перавучвалі для палётаў на новых тыпах самалётаў. Побач з гэтым цэнтрам знаходзіўся Дом афіцэраў, у якім была бібліятэка.

Паколькі Юлія вучылася на філалагічным факультэце, ёй трэба было шмат чытаць, таму студэнтка часта хадзіла ў бібліятэку. У снежні 1994 года будучы касманаўт пабачыў прыгожую дзяўчыну з велізарным стосам кніжак і вырашыў з ёй пазнаёміцца.

Усяго праз месяц хлопец запрасіў Юлію ў Беларусь, каб пазнаёміць з бацькамі — там жа зрабіў прапанову рукі і сэрца. У сваёй кнізе Юлія піша, што вагалася нядоўга, бо Алег ёй вельмі падабаўся. А скарыў тым, што рабіў уражанне надзейнага ды прыстойнага мужчыны.

Першае вяселле Алега Навіцкага

У снежні 1996 года ў сям’і нарадзілася першая дачка — Яна. Юлія згадвае, што якраз у той час Алега накіравалі ў чарговую працяглую камандзіроўку — амаль на год.

Юлія Навіцкая з першай дачкой Янай

Дапамагалі з немаўлём сястра Лілія з мужам Аляксеем. У сацыяльных сетках Юлія піша: «А калі муж вярнуўся з камандзіроўкі і я сказала Яне: «Бяжы да таты», — яна пабегла… да Лёшкі. «Трэба завязваць з камандзіроўкамі», — сказаў тады засмучаны Алег».

У 90‑я жыццё сям’і было даволі сціплым.

Алег Навіцкі і Уладзімір Пуцін

«Калі ў канцы 90‑х мы служылі ў Будзёнаўску, вырашылі не адзначаць дзень нараджэння Алега — у нас проста не было грошай. А ўвечары быў званок, мы адчынілі дзверы і ўбачылі пяць сем'яў, з якімі сябравалі. Хтосьці прынёс бляшанку шпротаў, хтосьці агуркі і памідоры і нават — сапраўдную раскошу! — кавалак каўбасы. Сцямнела, хлопцы выключылі святло і прапанавалі мужу задзьмуць свечкі на торце. Торт! Адкуль?! І тут мы ўбачылі… бохан чорнага хлеба, а ў яго ўваткнута столькі запаленых запалак, колькі Алегу споўнілася гадоў», — згадвала неяк Юлія.

Шмат гадоў сям’я касманаўта Навіцкага здавалася для ўсіх эталоннай. У 2016 годзе нарадзілася другая дачка, якую назвалі Маргарытай.

Алег і Юлія Навіцкія разам з дочкамі Янай і Маргарытай

Мяркуючы па сацыяльных сетках Юліі, разлом у сям’і адбыўся ў 2022 годзе. Яшчэ напачатку года яна публікавала агульныя фота з мужам і прызнавалася таму ў каханні.

Алег і Юлія Навіцкія ў пачатку 2022 года

А ўжо ў снежні 2022 года жанчына выклала ў інстаграм відэа з просьбай абараніць яе ад героя (Навіцкі мае званне Героя Расіі) — тады яна прызналася, што знаходзіцца ў працэсе разводу з касманаўтам.

Юлія звярталася па дапамогу да Лукашэнкі і Пуціна, якія якраз павінны былі прыехаць у Зорны гарадок, бо кіраўніцтва «Раскосмасу» вырашыла не ўмешвацца ў сітуацыю.

Жанчына казала, што ноччу Алег забраў іх малодшую дачку, а як яе вярнуць, маці не разумела.

У іншым відэа Юлія расказвала, як яе выгналі з дому:

— Сёння ноччу мой муж касманаўт Алег Навіцкі, Герой Расіі, выгнаў а 2‑й гадзіне ночы мяне з кватэры, памяняў замкі, забраў маю шасцігадовую дачку і мой тэлефон. І паколькі мне няма дзе начаваць, магчыма, што месцам маёй начоўкі сёння будзе КПП цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў.

Яшчэ ў адным відэа яна паказвае, што не можа адчыніць сваімі ключамі дзверы дома. І што на вуліцу муж выгнаў яе, не даўшы нават апрануцца нармальна.

Тады ж у сацыяльных сетках Юлія апублікавала допіс, у якім расказала, што вясной муж ужо забіраў у яе дачку амаль на месяц — у гэты час ён не дазваляў жонцы бачыць Маргарыту і нават размаўляць з ёй па тэлефоне.

У 2023 годзе Юлія прысвяціла серыю шчымлівых допісаў дачцэ, якую публікавала пад хэштэгам #жизньбезритули.

Нават на 1 верасня маленькую Маргарыту ў першы клас павялі толькі тата і старэйшая сястра. Юлія віншавала дачку праз інстаграм.

Сёлета яшчэ ў сярэдзіне ліпеня на сайце Навукова-даследчага выпрабавальнага цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Юрыя Гагарына ў афіцыйнай біяграфіі Навіцкага было пазначана, што ён разведзены.

У верасні ўнеслі праўкі — цяпер напісана, што Алег Навіцкі жанаты.

Тым часам расійскі сайт Digital Report у ліпені паведамляў, спасылаючыся на свае крыніцы ў Зорным гарадку, што Алег Навіцкі пабраўся шлюбам з беларускай касмічнай турысткай Марынай Васілеўскай. Яны сталі насіць пярсцёнкі, падобныя да заручальных, на безыменным пальцы правай рукі. 

Розніца ва ўзросце паміж Марынай і Алегам складае 19 гадоў.

Калі маглі пазнаёміцца Навіцкі і Васілеўская? У снежні 2022‑га яна разам з іншымі прэтэндэнткамі на палёт у космас прыехала ў Расію ў Зорны гарадок на медыцынскія абследаванні.

Шэсць дзяўчат, кожная з якіх магла стаць першай беларускай касманаўткай. Марына Васілеўская — другая справа

Выбар Марыны Васілеўскай для палёту ў космас ад самага пачатку выглядаў дзіўным. У СМІ пісалі пра строгія ўмовы адбору: напрыклад, кандыдаткі мусяць мець вышэйшую адукацыю па кірунках «фізіка», «хімія», «біялогія», «матэматыка» або «ракетна-касмічная тэхніка». У Васілеўскай такой няма, яна паступіла ў 2012‑м на факультэт эканомікі ў прыватны Мінскі інавацыйны ўніверсітэт.

Марына Васілеўская

Пры гэтым сярод шасці фіналістак адбору на палёт у космас былі судмедэкспертка, дзве доктаркі і супрацоўніца Нацыянальнай акадэміі навук. Дублёрка Васілеўскай Анастасія Лянкова працавала хірургам і марыла правесці аперацыю ў космасе.

Марына Васілеўская ў космасе

Былі ў біяграфіі Васілеўскай і іншыя нязручныя моманты, якія прапаганда хавала — напрыклад, судзімасць бацькі і першы няўдалы шлюб.

Старонку ў інстаграме значна падчысцілі, бо раней Марына была падпісаная на блогі пра пераезд у ЗША.

Дыплом дзяржаўнай ВНУ Васілеўская пайшла атрымліваць пасля палёту на МКС — паступіла ў Акадэмію кіравання, у магістратуру.

Працуе яна ў Беларускім фондзе міру. Цяпер Марына, якой выдалі званне Героя Беларусі, рэгулярна ўдзельнічае ў прапагандысцкіх мерапрыемствах, часам разам з Алегам Навіцкім.

Алег Навіцкі, Марына Васілеўская і Коля Лукашэнка на інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі

Каментары42

  • Ёсік
    23.11.2025
    Во Ігуменскі хлопец дае. Марынка, глядзі каб і цябе на мароз не выгнаў, кардонная герой Беларусі.
  • Конспиратор
    23.11.2025
    Так может они ещё раньше были знакомы, и новицкий смог любовницу пропихнуть? Кажется, раньше в космос через постель никто не попадал 😂
  • Сергей
    23.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст60

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст

Усе навіны →
Усе навіны

З Беларусі дазваляюць выязджаць толькі тым літоўскім фурам, якія заехалі ў краіну пасля адкрыцця мяжы4

У супермаркеце ў Новай Баравой гадамі жывуць вераб'і3

«Мама, я дома!» — «Як дома?!» Адна з вызваленых украінак — дзяўчына Юлія ВІДЭА2

Еўрапейцы адхілілі план Трампа па Украіне ў яго цяперашнім выглядзе7

Вызваленых з няволі ўкраінцаў сустракаў асабіста Кірыла Буданаў ВІДЭА5

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк14

Манергейм: чалавек, які з расійскага разведчыка ператварыўся ў выратавальніка Фінляндыі ад Расіі32

Вакансія ў «Нашай Ніве»: перакладчык з беларускай на расейскую + карэктар беларускай версіі + мадэратар каментаў31

Манцёр ліній высокага напружання з Пружан расказаў пра пазітыўны вынік пяці гадоў без сэксу24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст60

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць