Грамадства2323

Mercedes GL, на якім ездзіць Шуневіч, стаяў пад знакам. Што яму пагражае за гэта? ФОТА

Блогер NEXTA апублікаваў у сваім Telegram-канале фотаздымкі вуліцы Вакзальнай у Мінску, з якіх вынікае, што машына, на якой ездзіць міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, стаіць пад знакам «Прыпынак забаронены».

Гэта уседарожнік Mercedes GL з нумарамі 9153 НК-7.

Пра тое, што машына мае дачыненне да міністра, сведчаць фота, якія маюцца ў агульным доступе — міністр часта з'яўляецца побач з гэтай машынай на такіх жа нумарах. 

Пад знакам «Прыпынак забаронены» спыняцца нельга нікому. Іначай можна атрымаць пісьмовае папярэджанне ці штраф памерам 25,5 рубля (адна базавая велічыня). Калі кіроўца парушае правілы паркоўкі не першы раз на працягу года, то яго аштрафуюць на 51 рубель.

Аднак штраф выпісваецца менавіта кіроўцу, а не ўласніку аўтамабіля.

Аўтаблогер Васіль Целагрэйкін у фэйсбуку звярнуў увагу, што па тэхнічных прычынах прыцягнуць да адказнасці Ігара Шуневіча не атрымаецца:

«На фота асабіста я не бачу, як Шуневіч паркуе аўто з парушэннем. Затое можна сказаць, што Шуневіч ліквідуе парушэнне, якое дапусціў нехта. Хто парушыў? А Бог яго ведае… Машынай карыстаюцца пяць чалавек, хто менавіта паставіў, — выклікайце, апытвалі. Усе скажуць «не я», і атрымліваецца недаказанасць ў сувязі з невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню да адказнасці. Гэта рабочая схема. Асабіста правяраў яе дзейснасць.

Дарэчы, на фота адсутнічае дата і час. Можна выказаць здагадку, што з моманту парушэння скончыліся тэрміны прыцягнення».

Каментары23

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца22

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская заклікала беларусаў развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам2

Алексіевіч пра Алеся Адамовіча: Хацела б спытаць яго, чаму так і не наступіў «Канец гісторыі» Фукуямы?1

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?9

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта2

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы14

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ2

ГрамадстваАбнаўляецца2

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць