У Кіеве пасля расійскай атакі перакрылі два найбуйнейшыя масты праз Дняпро. У горадзе пачаўся транспартны калапс
Гэтай ноччу расійскія войскі атакавалі балістычнымі ракетамі і дронамі Паўночны і Паўднёвы масты праз Дняпро ў Кіеве, паведаміў мэр сталіцы Віталь Клічко.

Рух аўтамабіляў па іх перакрылі. Акрамя таго, быў спынены рух наземнага ўчастка зялёнай лініі метро.
Як паведамляюць украінскія СМІ, жыхары Кіева шукаюць аб'язныя маршруты, некаторыя спрабуюць перасякаць масты пешшу. Вялізныя заторы ўтварыліся каля моста Патона. Рух транспарту ў горадзе паралізаваны.
У выніку ўдару па Абалонскім раёне Кіева загінулі два чалавекі, яшчэ адзін атрымаў траўмы.
Больш за 300 дамоў у Дарніцкім раёне сталіцы засталіся без ацяплення.
Каментары