Мова1919

Сябры, а хто з вас просіць квіток на электрычку на беларускай мове?

Сябры, а хто з вас, карыстаючыся цягнікамі рэгіянальных ліній Беларускай чыгункі, просіць касірак, каб выдавалі вам квіток на беларускай мове?

Розныя людзі з розных частак краіны некалькі гадоў папапісалі ў БЧ, каб у нас была такая магчымасць, і вось яна ўжо некалькі месяцаў, як ёсць. Але ў мяне такое ўражанне, што я адзін такі, хто просіць квіток па-нашаму. Калі рэчыцкія касіркі ўжо прызвычаіліся да мяне і некаторыя нават не пытаюць, самі друкуюць па-беларуску, дык на іншых станцыях — здзіўленне наўпрост зашкальвае: «У нас нету біларускава йызыка, у нас фся прахрама на рускам». Даводзіцца настойваць, сварыцца, марнаваць час.

А сёння яшчэ і рэвізорка, якая правярала квіткі ў цягніку Гомель — Ельск, доўга пазірала на мой, а тады і кажа: «Ні пОняла, эта што, на беларускам йызыке, што лі білет?» Я кажу: «Дык мы ж, здаецца, на Беларускай чыгунцы». У адказ:»Ну я панімаю, но ўсё жэ вяздзе па-рускі, дык я ні кахда такова ні відзіла. Надзя, ты відзіла кахда-нібудзь такое чуда - білет на біларускай мове?» Падыйшла іншая рэвізорка, пачалі разглядаць квіток, як дзіва дзіўнае. Надзя сказала, што таксама першы раз бачыць.

Сябры, давайце будзем паважаць самі сябе — патрабуйце ў касах і на апаратах квіткі па-нашаму. Каб хаця б самі чыгуначнікі не здзіўляліся і бачылі, што гэта беларусам сапраўды патрэбна!

Каментары19

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый11

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

На самалёце Лукашэнкі прывезлі ў Маскву бульбу для Прыдыбайлы6

Колькасць войска Канады расце самымі хуткімі тэмпамі за 30 гадоў. Прычына не толькі ў Трампе1

Падсасонны расказаў, як беларускія спецслужбы падсылалі да яго агента3

Аляксей Хлястоў расказаў, што ў таксі працуе і яго сын3

У Гродне правялі рэканструкцыю вызвалення горада з фарсіраваннем Нёмана ФОТЫ9

Прапагандыстка з Кемерава, якая павіншавала маці зніклага на вайне расіяніна, выбачылася за гэта6

Хто быў нулявым пацыентам на круізным лайнеры, дзе ўспыхнуў хантавірус, і як ён заразіўся9

У колькі гадоў беларусы звычайна жэняцца і выходзяць замуж5

У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук. Яго назвалі ў гонар дзеда13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый11

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць