Грамадства2626

У Польшчы рыхтуюць маштабныя змены ў атрыманні грамадзянства

Урад краіны плануе ўзмацніць правілы атрымання польскага грамадзянства.

У МУС краіны заявілі, што грамадзянства павінна быць «прывілегіяй, якую трэба заслужыць», піша тэлеграм-канал «Беларусы ў Польшчы».

Сярод прапанаваных змен:

— абавязковы экзамен на грамадзянства — тэст з прыблізна 40 пытанняў на веданне гісторыі, каштоўнасцей і законаў Польшчы, а таксама ўзроўню інтэграцыі ў грамадства.

— падпісанне акта лаяльнасці да польскай дзяржавы,

— высокі ўзровень валодання польскай мовай — не ніжэй за B2,

— мінімум 8 гадоў пражывання ў Польшчы,

— наяўнасць польскага падатковага рэзідэнцтва.

У МУС тлумачаць, што мэта рэформы — павысіць статус польскага грамадзянства і ўсталяваць выразныя патрабаванні для тых, хто поўнасцю інтэграваўся ў польскае грамадства.

На фоне абмеркаванняў працягваюцца і палітычныя спрэчкі. Раней прэзідэнт Польшчы Наўроцкі прапанаваў уласны праект, згодна з якім мінімальны тэрмін бесперапыннага пражывання для атрымання грамадзянства павінен быць павялічаны з 3 да 10 гадоў.

У канцы красавіка 2026 года апазіцыйная партыя «Закон і справядлівасць» унесла на разгляд законапраект, які прадугледжвае кардынальнае ўзмацненне правілаў атрымання грамадзянства для замежнікаў.

Прапануецца «нулявая талерантнасць» да хуліганскіх правапарушэнняў і парушэнняў грамадскага парадку з боку замежнікаў. За паўторнае падобнае парушэнне прапануюць аўтаматычна дэпартаваць парушальніка.

Апазіцыя хоча ўвесці наступныя ўмовы атрымання грамадзянства для замежнікаў:

— павялічаны мінімальны тэрмін аселасці пры натуралізацыі — 10 гадоў замест цяперашніх трох;

— павялічаны тэрмін для асоб, якія знаходзяцца ў шлюбе з грамадзянінам Польшчы — шэсць гадоў замест трох;

— павялічаны тэрмін бесперапыннага пражывання для асоб з польскімі каранямі і Картай паляка — пяць гадоў замест аднаго года;

— абавязковае веданне польскай мовы на ўзроўні C1 замест сярэдняга B1;

— здача спецыяльнага дзяржаўнага экзамену на веданне польскай культуры і гісторыі.

Каментары26

  • Indrid Cold
    11.05.2026
    Law and Justice? Prawo i Sprawiedliwość :)
    Большасць людзей прыйдуць гэты тэст без праблемаў. А калі ты турыст - ну тады цябе грамадзянства не патрэбнае.
  • %
    11.05.2026
    На Беларусі усіх тых праблемаў, якія пералічаны ў палякаў, не існуе - ні мовы, ні культуры, ні гісторыі. Здольны два слова русским языком вымавіць ну і матам вядома - залік па мове: вызнаеш балалайку і какошні за нацыянальную срэпку - залік па культуре: ведаеш хто Сталіна і яго цудоўнае кіраваньне - залік па гісторыі. Трымай сіні пашпарт.
  • Федя
    11.05.2026
    С, давно было пора полякам это сделать, набилось в ЕС всякой ваты. Работать, платить налоги и прекрасно жить в Польше можно и с ВНЖ. Главное вести себя прилично и не стучать в чужой дом своим сапогом

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый9

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук. Яго назвалі ў гонар дзеда13

За драмай выратавання барысаўскага ката з дрэва сачылі тысячы людзей4

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне71

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый9

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць