МЗС Украіны: У Латвію заляцелі ўкраінскія дроны з-за працы расійскай РЭБ
Учора ў адстаўку пайшоў міністр абароны Латвіі.

Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла, што беспілотнікі, якія заляцелі на тэрыторыю Латвіі 7 мая, трапілі туды з-за працы расійскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы. Пра гэта кіраўнік МЗС Андрэй Сібіга напісаў у X.
«Расследаванні даказалі, што гэта стала вынікам працы расійскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы, якія наўмысна адхілялі ўкраінскія дроны ад іх цэляў у Расіі».
Такую заяву ён зрабіў незадоўга да таго, як прэм’ер Латвіі абвясціла пра рашэнне адправіць у адстаўку міністра абароны Андрыса Спрудса ў сувязі з тым, што дроны парушылі паветраную прастору краіны і не былі збіты.
Сібіга таксама дадаў, што Украіна гатовая працаваць разам з краінамі Балтыі і Фінляндыі для прадухілення падобных інцыдэнтаў, у тым ліку з непасрэдным удзелам сваіх спецыялістаў.
7 мая раніцай некалькі дронаў увайшлі ў паветраную прастору Латвіі з боку Расіі, два з іх упалі, у тым ліку на тэрыторыі нафтасховішча, піша «Дождь».
Каментары
А калі Расея нападзе? Усе сыдуць к адстаўку? І усё? Разбягуцца хто куды?
"... прэм’ер Латвіі абвясціла пра рашэнне адправіць у адстаўку міністра абароны Андрыса Спрудса ў сувязі з тым, што дроны парушылі паветраную прастору краіны і не былі збіты".
Niekali Załužny byŭ adpraŭlieny ŭ adstaŭku prezydentam dziaržavy, Zialienskim, pa-Vašamu jon źbieh ?
Vas papruć z raboty praź kiepskija vyniki, ci budzie heta značyć, što Vy źbiehli ?