Грамадства2121

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай

Беларусь гатовая да правядзення кансультацый з Польшчай па пытаннях двухбаковых адносін. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Фота: Alexander Nemenov Pool Photo via AP

«Я б нашым польскім суседзям даў час сябе праявіць. У нас задач вельмі шмат і магчымасцяў вельмі шмат. Калі нам удасца адпрацаваць узаемныя транспартна-лагістычныя механізмы, ад гэтага толькі выйграюць абодва бакі. Калі мы знойдзем развязкі па нейкіх гандлёва-эканамічных пытаннях, памежным супрацоўніцтве (слухайце, чыгунка не працуе, самалёты не лётаюць, шэраг пунктаў пропуску застаецца закрытым, чэргі шалёныя), то, вядома, варта чакаць інтэнсіфікацыі кантактаў», — сказаў Максім Рыжанкоў.

Ён дадаў, што за інтэнсіфікацыяй кантактаў заўсёды ідзе развіццё адносін па ўсіх напрамках. Але мяч знаходзіцца на польскім баку.

«Яны шмат гаварылі, што ў іх ёсць нейкія ўмовы. Так склалася, што ўсе пытанні зняты сёння. Калі ласка, мы гатовы да правядзення кансультацый з польскім бокам на ўзроўні намеснікаў міністраў, на іншым узроўні — нейкага ўпаўнаважанага і гэтак далей. Каб для пачатку адпрацаваць увесь комплекс адносін. Хтосьці павінен сесці і зрабіць дакладны разбор палётаў, дзе ж мы сёння з польскім бокам знаходзімся, па ўсім коле адносін. Я думаю, што гэта павінны зрабіць МЗС», — падкрэсліў міністр.

Каментары21

  • Вольга
    11.05.2026
    Людажэр нафарбаваў вочкі і кажа, што настаў час яго любіць.
  • Canary Wharf
    11.05.2026
    чыгунку адчыняй , Дональд ! 🐑
  • %
    11.05.2026
    Малаверагодна што нешта бліжэйшым часам зменіцца, хіба толькі касметычна, некалькі штрыхоў і мазкоў (кажучы мовай Рыжанкова). Палякі акрамя вызваленьня выстаўлялі ўмову калі не дэмакратызацыі Беларусі і зьмены улады, то прынамсі сканчэньне палітыкі ўнутраннага тэрору. А тут, як кажуць, і кабыла не качалась. І вельмі сумніўна, што бліжэйшымі гадамі нешта зменіцца. Таму верагодна вялікіх зрухаў не адбудзецца.

    Увогуле - да скачэньня вайны вялікіх размоваў чакаць не варта.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць