Нарвежскі першакласнік знайшоў меч вікінгаў узростам 1300 гадоў падчас звычайнай школьнай экскурсіі
Шасцігадовы Хенрык Рэйфнес Мёртвет паехаў са сваім класам на экскурсію ў раён Брондбю. Паездка ніяк не была звязана з археалагічнымі раскопкамі — школьнікі павінны былі наведаць звычайную ферму.

Ілюстрацыйнае фота: Roberto Machado Noa/LightRocket via Getty Images
Але менавіта там, гуляючы па ўзараным полі, хлопчык заўважыў дзіўны прадмет.
«Ён быў пакрыты іржой і брудам. Таму я вырашыў падняць яго і паглядзець, што гэта», — распавёў школьнік выданню Avisen Hadeland.
Меч быў завостраны толькі з аднаго боку — менавіта такімі карысталіся воіны ў перыяд Меравінгаў (550—800 гады) і ў раннюю эпоху вікінгаў.
Даследчыкі мяркуюць, што зброі каля 1300 гадоў.
Каментары