Мова2525

Мова наша. Баба ці бабуля?

Часам чытачы-пурысты папраўляюць нас у каментах: «Вы напісалі «баба хлопчыка», а трэба «бабуля»!». Ці сапраўды так?

Фота Сяргея Гудзіліна

«У тым рэгіёне, дзе асабіста я нарадзіўся і вырас (Лагойскі раён), паміж акрэсленнямі «баба» і «бабуля» ўвогуле існуе строгая розніца, — кажа гісторык Аляксандр Пашкевіч. — Баба там — гэта маці аднаго з бацькоў, тое, што ў літаратурнай мове завецца і бабуляй. А вось бабуля на мясцовай гаворцы — гэта жанчына (няважна, якога ўзросту, можа быць, і дастаткова маладая, абы толькі мела сваіх дзяцей), якую запрашаюць першы раз купаць у хатніх умовах нованароджанае дзіця, калі яго прывязуць з раддома. І тады ўжо гэтая жанчына, якая можа на справе не быць ніякай сваячкай, ужо ўспрымаецца як радня. Напрыклад, маю маці, якая «бабуля» для ўсіх дзяцей адной суседскай сям'і, яны заўсёды віншуюць неяк з усімі святамі — днём нараджэння, 8 Сакавіка і падобнае. Прыносяць нейкія дробныя падарункі: каробку цукерак, пірог ці яшчэ нешта. Ну і, адпаведна, на нейкія сямейныя ўрачыстасці, накшталт вяселляў, запрашаюць».

«У Барысаўскім раёне — тое самае. «Баба» — гэта маці аднаго з бацькоў. «Бабуля» — гэта хросная са старэйшага пакалення, — пацвярджае Зміцер Панкавец. — Існавалі не проста хросныя бацькі, у нас яны называліся «татусь» і «матуся», яны былі аднаго пакалення з бацькамі, але і хросныя дзед з бабай, якіх адпаведна і называлі «бабуля» і «дзядуля». Як правіла, яны не былі сваякамі, а проста суседзямі. «Бабуля з дзядулем» прыходзілі з ласункамі на Вялікдзень. У нас гэта звалася «прыносіць яйкі», але былі там далёка не толькі фарбаваныя яйкі, але і цукеркі, шакаладкі, мармелад і г.д. Тое самае рабілі і «татусь з матусяй». У дзяцінстве праз гэта самым прыемным святам заўсёды быў якраз Вялікдзень, а зусім не Новы год ці Дзень нараджэння».

А што кажуць слоўнікі? Паводле 5-томнага Тлумачальнага слоўніка, баба — гэта і маці бацькоў, і замужняя жанчына, і сталая кабета, і жанчына, якая дапамагае пры родах (такія ж значэнні замацаваліся і за формай бабка). А вось бабуляй слушна называць толькі маму таты або мамы ці проста старэнькую жанчыну. 

Якую ж можна зрабіць выснову? Слова «баба» ў значэнні «мама таты, мама мамы» абсалютна нармальнае, не бойцеся яго ўжываць, не трэба выганяць яго з мовы.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый11

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць войска Канады расце самымі хуткімі тэмпамі за 30 гадоў. Прычына не толькі ў Трампе1

Падсасонны расказаў, як беларускія спецслужбы падсылалі да яго агента3

Аляксей Хлястоў расказаў, што ў таксі працуе і яго сын3

У Гродне правялі рэканструкцыю вызвалення горада з фарсіраваннем Нёмана ФОТЫ9

Прапагандыстка з Кемерава, якая павіншавала маці зніклага на вайне расіяніна, выбачылася за гэта6

Хто быў нулявым пацыентам на круізным лайнеры, дзе ўспыхнуў хантавірус, і як ён заразіўся9

У колькі гадоў беларусы звычайна жэняцца і выходзяць замуж5

У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук. Яго назвалі ў гонар дзеда13

За драмай выратавання барысаўскага ката з дрэва сачылі тысячы людзей4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый11

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць