Усяго патроху77

Чарга да 4 раніцы: продажы iPhone 11 у Беларусі першай адкрыла кампанія А1

Многія беларусы не сталі чакаць сённяшняй раніцы і ўжо купілі сабе новы iPhone 11 — для пакупнікоў-паўночнікаў цэнтр лічбавых паслуг А1 у Мінску на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 36 адкрыў продаж смартфонаў яшчэ ў 00:01. Чарга з першых наведнікаў крамы разышлася толькі да 4 гадзін.

Роўна ў 00:01 забраць зробленую загадзя перадзамову прыйшоў Аляксей разам з жонкай Марынай.«Гэта сюрпрыз на дзень нараджэння жонкі. Гадзіны за дзве я папярэдзіў яе, што нам трэба будзе некуды пайсці, але, пакуль ёй не далі тэлефон у рукі, яна нічога не ведала. У нас да гэтага былі справы, таму позняя прагулка нечаканасцю не стала — проста мы крыху змянілі свой маршрут», — распавёў Аляксей.

«Для мяне гэта было нечаканасцю! На мінулым тыдні муж казаў, што хутка пачнуцца продажы, пытаўся, што я думаю — мабыць, намякаў. Калі падышлі да крамы, я падумала: «Хутчэй за ўсё, мы прыйшлі па тэлефон». Але ўсё роўна не была ні ў чым ўпэўненая. Ён жа заўсёды мяне здзіўляе! І зараз здзівіў — гэта мой першы айфон. Раней ніколі імі не карысталася, а цяпер у мяне iPhone 11», — падзялілася ўражаннямі Марына.

Яна з мужам, як і ўсе абаненты А1, якія аформілі свае замовы загадзя ў растэрміноўку, у дадатак да тэлефона яшчэ і атрымалі бонус — кэшбэк 100 рублёў на асабісты рахунак. А карыстальнікам тарыфаў «Камфорт» пасля куплі даецца паўгадавы безліміт на мабільны інтэрнэт.

Пакуль свае пакупкі афармлялі першыя пакупнікі, у краме ўжо ўтварылася невялікая чарга. Марат таксама прыйшоў забраць свой iPhone 11: «Мне па працы трэба тэставаць дадаткі на iOS, а ў мяне Android. Прасіць пастаянна ў сяброў айфон нязручна, таму патрэбен свой. Калі ўбачыў гэтую мадэль на прэзентацыі, падумаў, што знайшоў якраз тое, што мне трэба. Яшчэ і корпус у яе фіялетавы, а гэта мой любімы колер. Увогуле, вырашыў, што ўсё ж такі вазьму тэлефон. Тым больш што мадэль новая, яшчэ шмат гадоў будзе актуальная. Забраць замову заўтра ці паслязаўтра ў мяне проста няма часу, таму прыехаў цяпер».

Каб час чакання праходзіў у камфортнай абстаноўцы для кожнага, хто вырашыў купіць iPhone 11, iPhone 11 Pro і iPhone 11 Pro Max у ноч з 24 на 25 кастрычніка, цэнтр лічбавых паслуг А1 часова змяніў сваю зала ў lounge-прастору з фотазонай, расслабляльнай музыкай і гарачымі напоямі. А кожнага ўладальніка новага iPhone дадому бясплатна даставілі на таксі.

Крама працавала да апошняга наведвальніка і зачынілася толькі ў 04:00. Найбольшым попытам пакуль карыстаюцца мадэлі iPhone 11 чорнага колеру, а таксама iPhone 11 Pro і iPhone 11 Pro Max з цёмна-зялёным корпусам.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы8

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына думаў, што знайшоў добрую вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі, але страціў грошы

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін12

«Украіна іншая і свайго не аддасць». Зяленскі павіншаваў краіну з Днём незалежнасці5

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся да службы пасля месяца лекавання2

«Палёт замест пяці гадзін заняў дзесяць». Сям’я футбаліста Аляксандра Глеба не без прыгод даляцела да Стамбула12

На рынку ёсць незвычайная альтэрнатыва студыям і брэжнеўкам. Што такое бізнэс-апартаменты, якія ў іх плюсы і мінусы1

Payoneer закрывае акаўнты беларусаў16

«Гадамі ў бетонным турэмным мяшку я прасіў Бога, каб вы выстаялі». Статкевіч павіншаваў украінцаў з Днём незалежнасці3

Маштабная атака на Ozon: беспілотнікі разбамбілі склады ў Дагестане, Адыгеі і Стаўрапольскім краі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы8

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць