Грамадства1717

Дачка Бурыкіна ў шоку ад яго вызвалення: Ён рана ці позна прыедзе і заб'е мяне

На волю выйшаў святар-неанацыст Канстанцін Бурыкін. Ён адседзеў тры гады за незаконны абарот зброі.

Пры гэтым нядаўна яго старэйшая дачка Аляксандра расказала аб сэксуальным гвалце з боку бацькі і мачахі. 

Чытайце: «Расказала толькі маме, на яе магіле»: жудасная споведзь дачкі «бацюшкі са свастыкай» пра тое, што ён рабіў з ёй

Крымінальную справу распачалі, але абвінавачанне «бацюшку са свастыкай» пакуль так і не выставілі.

Што Аляксандра Бурыкіна думае пра выхад бацькі з калоніі? Пра гэта яна эмацыйна выказалася «Нашай Ніве».

«Я ў шоку! Гвалтаўнік на волі! Так агідна, у нас ні за што могуць пасадзіць і знайсці доказы, а тут… Я прайшла паліграф у Навінках, ён паказаў, што я не хлушу. А ён прайшоў паліграф? Адмовіўся! На вочнай стаўцы сказаў, што ў яго скача ціск і ёсць тахікардыя. І ён, маўляў, баіцца, што апарат прыме тахікардыю за доказ ягонай хлусні. Смешна! На вочнай стаўцы ён казаў мне, што гэта мяне падбухторылі, прасіў спагады, казаў, што «Бог усё бачыць». У мяне тады пачалася істэрыка: ты будзеш расказваць мне пра Бога?

Я не ведаю што цяпер рабіць. Нават з улікам, што яго дэпартуюць [Бурыкін — грамадзянін Расіі — «НН»], граніцы між Беларуссю і Расіяй няма. Ён рана ці позна прыедзе і заб'е мяне.

Я ў роздумах, што мне рабіць. Я ніколі ім, мачасе і бацьку, гэтага не дарую. Хоць гэта не па-боску, але я хачу, каб ён сканаў», — сказала Аляксандра. 

Яна не хоча, каб Канстанцін Бурыкін ведаў план яе далейшых дзеянняў, таму не агучвае яго.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчу зноў заляцелі метэазонды з беларускімі цыгарэтамі

Беларускі самалёт даставіў сакрэтны груз у Камбоджу

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ27

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч16

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць