КДБ затрымаў галоўнага змагара са злодзеямі ў законе Уладзіміра Ціхіню. Сын: Не за хабар
Затрыманы былы начальнік 2-а ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Уладзімір Ціхіня. Пра гэта паведаміў «Нашай Ніве» яго сын.
«Бацька быў затрыманы 24 студзеня, знаходзіцца ў СІЗА КДБ», — патлумачыў ён.
Сын сцвярджае, што затрыманне не звязана з атрыманнем хабару, пра што паведаміў тэлеграм-канал Нехта.
Уладзімір Ціхіня яшчэ з 1990-х гадоў лічыўся галоўным змагаром са злодзеямі ў законе. Ён быў адпраўлены ў адстаўку ў снежні 2019 года.

-
«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне
-
Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках
-
Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары