Грамадства1818

Памёр ахоўнік мінскай баптысцкай царквы, у яго быў каранавірус. Службы працягваюцца

16 красавіка памёр 68-гадовы мінчук Ігар Пятроў. Сын памерлага кажа, што ў бацькі быў дыягнаставаны каранавірус.

Ігар Пятроў. Фота з vk.com.

Ігара Пятрова забралі ў 10-ю бальніцу Мінска з двухбаковай пнеўманіяй 1 красавіка.

«3 красавіка ў яго пацвердзіўся дыягназ COVID-19», — кажа ягоны сын Ігар.

«Спачатку ён ляжаў у гастраэнтэралагічным аддзяленні ў звычайнай палаце, не ў каранціннай зоне. Складана зразумець: гэта поўная бестурботнасць або недахоп рэсурсаў для ізаляцыі такога роду хворых…», — адзначае Ігар.

4 красавіка мужчыну перавялі ў рэанімацыю, яго падлучылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. «Пакуль каранавірус аказваецца мацнейшым за тату і ўсіх дактароў, якія за яго змагаюцца», — пісаў Ігар у сацыяльных сетках. Праз 12 дзён знаходжання на апараце бацька памёр.

«У таты не было ніякіх сур’ёзных хранічных захворванняў», — адзначае сын.

Ігар Пятроў быў індывідуальным прадпрымальнікам у сферы грузаперавозак. Калі выйшаў на пенсію, падпрацоўваў вахцёрам і ахоўнікам у царкве «Святло Евангелля».

Гэтая царква евангельскіх хрысціян баптыстаў знаходзіцца ў Мінску па адрасе Райніса, 6. Гэта вялізны гмах непадалёку ад Трактарнага завода. Мінчукам царква «Святло Евангелля» знаёмая найперш за кошт бясплатных курсаў англійскай мовы, праз якія прайшлі тысячы чалавек. Вернікі царквы такім чынам спрабуюць несці Божае слова. За настаўнікаў на курсах носьбіты мовы з ЗША і Канады.

У баптысцкім асяроддзі «Святло Евангелля» мае кансерватыўную рэпутацыю. 

«Мой тата любіў Бога, 30 гадоў таму пакаяўся і хрысціўся, увесь гэты час аж да смерці ішоў за Хрыстом, апошні дзень да рэанімацыі шмат маліўся ў бальніцы, лежачы на ложку, калі з'яўляліся сілы — маліўся на каленях каля ложка. Ён не баяўся смерці і быў да яе гатовы.

Гэта ўсяго толькі пераход, не канец. Тата сустрэўся з Хрыстом, якога любіў, і з усімі, хто памёр у Хрысце. Апостал Павел сказаў: для мяне жыццё — Хрыстос, а смерць — набытак. Мой бацька цалкам падзяляў гэтую думку», — адзначае сын Ігар.

Тым не менш службы ў царкве «Святло Евангелля» не былі адмененыя. Быў сход у нядзелю, 19 красавіка. Плануецца і праз тыдзень.

Прасвітар царквы Павел Абравец параіў карэспандэнту «Нашай Нівы» «не даставаць яго» пытаннямі. Ён адмовіўся казаць як пра памерлага прыхаджаніна, так і пра тое, чаму службы ў царкве ўсё яшчэ працягваюцца.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі2

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл зноў даў надзею на вызваленне беларускіх палітвязняў6

У мінскім парку імя Уга Чавеса з'явіцца адкрытая лядовая арэна2

Беларуса, які, падобна, жыў у Кракаве і ездзіў часам на радзіму, судзяць за «распальванне варожасці»5

У Італіі знайшлі скрадзеныя шэдэўры Рэнуара, Сезана і Маціса. Затрыманыя дзевяць грамадзян Малдовы1

Расія атакавала Кіеў балістыкай, на Запарожжа скінулі авіябомбы2

У Пецярбургу беларус папрасіў тэлефон. А пасля адмовіўся аддаваць і збіў гаспадара за тое, што не сказаў пароль2

У Падмаскоўі дагарае самы вялікі лагістычны цэнтр Wildberries12

Крысціна Ціманоўская і Марыя Жодзік здабылі медалі на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы15

У Мінск будзе лётаць люксавая авіякампанія з Ірана на ўнікальным самалёце. Цэны куслівыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі2

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць