Рэстаратар Вадзім Пракоп'еў, які раней паклікаў на дуэль Аляксандра Лукашэнку, выпусціў чарговы ролік, на гэты раз яшчэ больш радыкальны. У ім рэстаратар звяртаецца да кіраўніка Беларусі.

Пракоп'еў абвінаваціў Лукашэнку ў фальсіфікацыі выбараў.
«Раней ты быў у большасці, гэта давала табе сілы. Але цяпер ты ведаеш расклад, ты ведаеш свой маленечкі рэйтынг, таму і за****», — кажа Пракоп'еў.
Бізнэсмен лічыць, што акружэнне адчувае слабасць Лукашэнкі і падсоўвае яму фальшывую аналітыку. Рэстаратар запэўнівае, што яны толькі за грошы імітуюць лаяльнасць. У роліку ён кажа, што Лукашэнка ў любым выпадку прайграў, «нават калі напакуе турмы бітком і ўвядзе каменданцкую гадзіну».
Пракоп'еў запэўнівае, што Лукашэнка нервуецца, мітусіцца і баіцца. У асобных момантах Пракоп'еў пераходзіць на абразы.
«Беларусаў больш у напарсткі не абдурыць», — працягвае Пракоп'еў. Ён нагадаў прозвішчы выкрадзеных у канцы 90-ых палітыкаў і журналістаў.
«Але ў нас усе хады запісаныя», — папярэджвае Пракоп'еў і абяцае ўсіх, вінаватых у злачынствах, успомніць і пакараць.
Далей рэстаратар зачытаў урывак з артыкула 3 Канстытуцыі, паводле якога народ Беларусі з'яўляецца адзінай крыніцай дзяржаўнай улады.
«Канец блізкі», — завяршыў свой зварот Пракоп'еў, пасля чаго на экране з'явіліся спісы беларускіх палітвязняў і затрыманых 14 ліпеня пратэстоўцаў.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары