29-гадовы культуролаг Павел Сапоцька, які з'яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея, узначаліў Нацыянальнае агенцтва па турызме Беларусі. Інфармацыю пра гэта ён пацвердзіў Tut.by.

minsknews.by
Сапоцька ўзначальваў Гістарычны музей з 2018 года.
Ён скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, магістратуру і аспірантуру. На момант прызначэння дырэктарам музея ўзначальваў мастацкую галерэю «Універсітэт культуры».
У кулуарах Сапоцьку лічылі пратэжэ тагачаснага міністра культуры Юрыя Бондара.
У Беларусі зацвердзілі правілы эвакуацыі каштоўнасцяў на выпадак вайны: цэглу з Брэсцкай крэпасці з надпісамі будуць ратаваць перш за карціны Шагала і Суціна
Каментары