Грамадства

Жыхары Мазыра і Гомеля, якія скардзіліся на збіццё ў міліцыі, атрымалі адмовы з аднолькавым тэкстам. Параўнайце! 

11 жніўня ў Гомлі затрымалі Дзьмітрыя Лукомскага, а ў Мазыры — Юрыя Чаранкова з жонкай. Яны расказалі пра зьбіцьцё і зьдзекі ў міліцыі і падалі заявы, каб завялі крымінальныя справы. Празь пяць месяцаў яны атрымалі адмовы з аднолькавым тэкстам. Дакумэнты адрозьніваюцца толькі імёнамі, піша «Радыё Свабода». 

Паводле Дзьмітрыя Лукомскага, яго білі пры затрыманьні і ў міліцыі дручкамі — па галаве, нагах, калолі іголкамі, прымушалі крычаць «Я люблю міліцыю».

«Вакол быў жах, усюды валяліся выбітыя зубы, людзі крычалі, стагналі, усе ляжалі на падлозе тварам уніз, і іх білі», — апавядаў ён.

З ізалятара часовага ўтрыманьня, куды ён трапіў без прытомнасьці, ён выйшаў «увесь сіні». Ён падаў скаргу ў Сьледчы камітэт.

Юрася Чаранкова затрымалі разам з жонкай у Мазыры 11 жніўня. Ён апавядаў «Палескай вясьне» пра зьдзекі і катаваньні ў Мазырскім РАУС.

«Білі моцна пасьля затрыманьня. Білі ў аднапавярховым будынку, дзе месьціцца крымінальна-выканаўчая інспэкцыя, насупраць асноўнага корпусу Мазырскага РАУС», — сьцьвярджаў жыхар Мазыра. Ён сказаў, што ў аддзеле зьдзекаваліся і зь ягонай жонкі, якая працуе настаўніцай.

Юрась Чаранкоў падаў заяву на зьбіцьцё ў Сьледчы камітэт. Але крымінальную справу распачалі на яго паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу — «Зьнявага прадстаўніка ўлады». Падставай стаў ягоны камэнтар пра міліцыю ў адным з мазырскіх тэлеграм-каналаў. Пасьля гэтага актывіст з жонкай быў вымушаны зьехаць за мяжу.

Што адказаў абодвум Сьледчы камітэт?

Аднолькавыя адказы жыхарам Гомеля і Мазыра са Сьледчага камітэту падпісаныя сьледчым Т. Беларусам. У іх гаворыцца, што супрацоўнікі Мазырскага РАУС (ці Цэнтральнага ў Гомелі, — РС) не ўчынялі супрацьпраўных дзеяньняў у дачыненьні да заяўнікаў,

  • «неабгрунтаваная фізычная сіла» і спэцыяльныя сродкі не прымяняліся,
  • адкуль зьявіліся траўмы — міліцыі не вядома,
  • запісы камэр відэаназіраньня ў памяшканьнях АУС не захаваліся,
  • доказаў незаконнага прымяненьня фізычнай сілы і спэцыяльных сродкаў не атрымана.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць