Здароўе

Навукоўцы: Эфектыўнасць харчовых дадаткаў для пахудання сумнеўная

Існуючыя даныя не даюць магчымасці пацвердзіць эфектыўнасць харчовых дадаткаў для пахудання. Пра гэта сведчыць першы за 16 гадоў маштабны аналіз прадуктаў такога тыпу, прэзентаваны на Еўрапейскім кангрэсе па атлусценні.

Фота pixabay.com.

Падчас даследавання аўстралійскія навукоўцы прааналізавалі 54 рандамізаваныя выпрабаванні за перыяд да жніўня 2018 года, у якіх параўноўвалася эфектыўнасць раслінных дадаткаў і плацэба ці прэпаратаў, якія традыцыйна ўжываюць для пахудання. Клінічна значнай лічылася страта як мінімум 2,5 кілаграма вагі. Што датычыць саміх дадаткаў, як піша ВВС, даследчыкі вывучалі ўплыў на пахудзенне зялёнай гарбаты, гарцыніі камбаджыйскай, мангастана, белай фасолі, эфедры, афрыканскага манга, гарбаты матэ, цысуса чатырохвугольнага, лакрыцы і ўсходнеіндыйскага дзядоўніка.

Высветлілася, што толькі адзін з гэтых дадаткаў — белая фасоля — выклікаў большую страту вагі, чым плацэба. Розніца склала 1,61 кілаграм. Некаторыя з дадаткаў, ужытыя разам, паказалі перспектыўныя рэзультаты, але пры гэтым колькасць выпрабаванняў была занадта малай, а іх правядзенне не адпавядала навуковым стандартам.

Даследчыкі таксама прааналізавалі 67 рандамізаваныя выпрабаванні біялагічна актыўных дадаткаў для пахудання, зробленыя да снежня 2019 года. Пад увагу трапілі хітазан, глюкаманан, фруктаны і кан’югаваная лінолевая кіслата. Усе дадаткі, акрамя фруктанаў, паказалі невялікую (да 2 кілаграмаў) перавагу ў эфектыўнасці ў параўнанні з плацэба.

Галоўная аўтарка даследавання, супрацоўніца Сіднэйскага ўніверсітэта Эрыка Бэсэл (Erica Bessell), звяртае ўвагу на тое, як мала мы ведаем пра харчовыя дадаткі для пахудання. Такія прэпараты ў апошні час зрабіліся вельмі папулярнымі, але якасных даследаванняў іх эфектыўнасці яшчэ не праводзілася.

Каментары

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку4

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію3

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

Навукоўцы нарэшце высветлілі, чаму астранаўты пакутуюць ад запораў9

Якая сітуацыя ў краіне з месцамі ў дзіцячых садках і хто можа хадзіць у кругласутачныя групы

Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў2

Доктар Андрэй Вітушка вярнуўся ў прафесію пасля допытаў у КДБ і эміграцыі21

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў тры галы і прынёс камандзе перамогу над віцэ-чэмпіёнам Польшчы11

Мадура апублікаваў фота з амерыканскай турмы7

Гэтыя сумкі вы будзеце бачыць паўсюль гэтай восенню6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку4

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць