Грамадства

Давыдзька пра блогераў: Усе павінны знаходзіцца пад жорсткім кантролем, атрымліваць ліцэнзію

Патрэбныя новыя законы для блогераў. Пра гэта ў эфіры YouTube-канала распавёў старшыня аб'яднання «Белая Русь» Генадзь Давыдзька, паведамляе БелТА.

«Цяпер велізарная небяспека зыходзіць ад інтэрнэт-супольнасці, ад так званых блогераў, якія па сутнасці сваёй з'яўляюцца субʼектамі, якія фарміруюць у тым ліку грамадскую думку. Але яны не атрымліваюць ні ліцэнзіі на сваё вяшчанне, незразумела, якая ў іх адукацыя, маральнае аблічча», — звярнуў увагу Генадзь Давыдзька.

Ён параўнаў інтэрнэт з цёмным лесам, куды адпускаюць дзіцё: «А там ваўкі гэтыя, ваўчары. Гэта людзі, якія таксама паднатарэлі ў тэхналогіях, і за лайк яны гатовыя душу прадаць, яны гатовыя маму падпаліць, каб толькі потым мільён лайкаў атрымаць».

Генадзь Давыдзька ўпэўнены, што дзяцей і моладзь ад інтэрнэту не агародзіш, таму неабходна працаваць заканадаўча.

«Пад жорсткім кантролем павінны знаходзіцца ўсе блогеры, якія павінны неяк класіфікавацца, атрымліваць нейкую ліцэнзію, дазвол і адказваць за свае дзеянні», — мяркуе ён.

Старшыня «Белай Русі» канстатаваў, што літаральна тры дзясяткі гадоў таму трэба было быць журналістам ці пісьменнікам, у цэлым заслужаным чалавекам, каб атрымаць доступ да фармавання грамадскай думкі. Трэба было прайсці мастацкія саветы, нават нейкую цэнзуру. «І тады ты мог выходзіць да людзей. Цяпер не. Цяпер я магу тры шасцёркі выбіць у сябе над брывом і забіраць проста мазгі дзяцей», — рэзюмаваў Генадзь Давыдзька.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка5

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі21

Расійскую рэкламшчыцу з Мсціслава асудзілі за палітыку1

Вінаградаў зрабіў нарды з хлеба і падарыў Сцяпану Пуцілу2

Лукашэнка: ЗША выдатна разумеюць, што мы можам, а што не2

Сенсацыя ў свеце тэнісу: Сабаленка згуляе ў пары з Джокавічам на US Open5

Беларускі комік Максім Заяц ажаніўся з вядомай расійскай вядучай. На вяселлі яны выйшлі пад «Завіруху»5

Літоўскі блогер паскардзіўся, што «Наша Ніва» няправільна пераказала яго дыялог са Спарышам. Камісія па этыцы стала на бок «НН»16

Пункт «Кузніца» на польска-беларускай мяжы падключылі да новай хуткаснай дарогі7

Раскрытыя падрабязнасці забойства ва Ушачах нованароджанага дзіцяці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка5

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць