Грамадства

Інфармацыя пра раненне партызанаў не пацвярджаецца. Рабочы рух: Напэўна, гэта ўкід

Пра раненне партызанаў пад Асіповічамі нічога не вядома, расказалі «Нашай Ніве» ў супольнасці «Рабочы рух».

Беларуская чыгунка вязе эшалон расійскай бранятэхнікі. Раён станцыі Брэст-Паўднёвы

«Напэўна, гэта ўкід», — адказаў нашаму карэспандэнту прадстаўнік супольнасці.

Сёння прапагандыст Юрый Церах напісаў, што патруль вайскоўцаў унутраных войскаў цяжка параніў з аўтаматычнай зброі двух чалавек, якія ажыццяўлялі дыверсію на чыгунцы.

Па інфармацыі тэлеграм-канала @belzhd_live, 30 сакавіка на перагоне Савічы — Бярэзіна (участак Асіповічы — Гомель), паблізу прыпыначнага пункта «Бабіна», былі ўскрытыя рэлейныя шафы, адну з іх паспелі падпаліць. 

У той жа час у лесапаласе непадалёк знаходзілася патрульная група з унутраных войскаў, якая адкрыла па партызанах агонь з баявой зброі.

Але тэлеграм-канал сцвярджаў, што ім удалося ўцячы ад пераследу.

Цэлы шэраг актаў сабатажу на чыгунках Беларусі быў здзейснены на заклік супольнасці «Байпол», якая яднае афіцэраў — праціўнікаў дыктатуры, пасля таго як Расія з тэрыторыі Беларусі напала на Украіну. На некаторых перагонах былі спаленыя рэлейныя шафы, на іншых — замкнулі дротам рэйкі, тым самым вывелі з ладу сігналізацыю. Пад Стоўбцамі сям'я выцягнула на рэйкі бярвёны. Гэтыя акцыі запавольваюць рух цягнікоў на некаторы час, але не ўплываюць на бяспеку руху.

Пасля гэтага стала вядома пра арышт у розных рэгіёнах Беларусі трох дзясяткаў чыгуначнікаў, звязаных з падполлем. Акрамя таго, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі і ГУБАЗіК, структура Міністэрства ўнутраных спраў, якая выконвае функцыі палітычнай паліцыі, за апошнія тыдні арыштавала некалькі дзясяткаў людзей у Мазыры і раёне, у Светлагорску і раёне, у Баранавічах, Стоўбцах і ў Дзяржынску. Мэтамі затрыманняў быў пошук людзей, якія рыхтавалі акты дробнага сабатажу на чыгунцы або перадавалі ў незалежныя СМІ і тэлеграм-каналы інфармацыю аб перамяшчэнні расійскіх войскаў ці пусках ракет па Украіне.

Ва Украіне весткі пра дыверсіі на беларускіх чыгунках грамадская думка прыняла з вялікай удзячнасцю.

«Па супрацоўніках працуе непасрэдна КДБ». Падрабязнасці затрыманняў на чыгунцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала8

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскія дзяржаўныя СМІ ўпершыню паказалі разбураную рэзідэнцыю Хаменеі пасля ўдару ЗША і Ізраіля ВІДЭА

«Дабраліся і да сабак». Мікола Статкевіч расказаў пра спецаперацыю супраць ягоных гадаванцаў5

Колькі каштуе зрабіць ДНК-тэст на бацькоўства?8

У Польшчы расіяніну, які выдаваў сябе за апазіцыянера, далі сем гадоў калоніі за працу на ФСБ. Яго жонка таксама атрымала тэрмін11

У ЕС зацвердзілі новыя правы авіяпасажыраў. Шмат чаго вы даўно чакалі3

Сакрэтны план НАТА супраць Пуціна: як Захад рыхтуецца да абароны ад Расіі8

Боль фанатаў каманды Парагвая не сціхае — яны спалілі пудзіла Мбапэ4

Алёна Ланская пахвалілася, што даўно адмовілася ад мяса, бо любіць жывёл. Спявачцы прыпомнілі яе шубу4

Памерла легенда поп-рок-музыкі Боні Тайлер9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала8

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць