Улада

Прэс-сакратар МЗС: Ліст Макея — дыпламатычная руціна

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей адправіў ліст з «запрашэннем да нармальнасці» некалькім дзясяткам міністраў краін ЕС з нагоды 30-годдзя дыпламатычных адносін з Еўрапейскім саюзам. Пра гэта ў эфіры беларускага дзяржаўнага тэлебачання расказаў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, піша reform.by.

Анатоль Глаз. Фота: tvr.by

Па версіі Глаза, гэта была дыпламатычная руціна, а ілюзій з нагоды крокаў у адказ насустрач з боку ЕС беларускі бок не меў.

«Вялікіх ілюзій у дачыненні да таго, што наша запрашэнне да нармальнасці будзе належным чынам успрынята, мы не мелі, але працягнуць руку — гэта быў наш дыпламатычны абавязак, які мы выканалі», — патлумачыў прэс-сакратар.

Ён расказаў, што ліст быў накіраваны некалькім дзясяткам міністраў, але пазітыўнага адказу не было ні ад каго.

«Міністр напісаў такіх лістоў некалькі дзясяткаў сваім калегам. Ад некаторых у нас ёсць рэакцыя — можа, не пазітыўная, але дакладна канструктыўная. Некаторыя гэты сігнал успрынялі. А той, хто зліў дыпламатычны дакумент у СМІ, паказаў свой узровень прафесіяналізму, такту, жадання нешта вырашаць. І зусім нас не здзівіў», — падзяліўся падрабязнасцямі Глаз.

Паводле версіі прэс-сакратара МЗС, Беларусь хацела яшчэ раз данесці да ЕС сваю пазіцыю, якая ніяк не змянілася. І чарговы раз выказаў пагрозу: калі ЕС не пойдзе на перамовы з беларускім рэжымам, то ў Беларусі будзе яшчэ менш Еўропы.

«Мы выдатна бачым, якая вакханалія дзеецца ў нашым рэгіёне. На Беларусь адбываюцца нападкі. Мы яшчэ раз хацелі выразна і зразумела сфармуляваць сваю пазіцыю, якая не змянялася і складаецца ў тым, што ўсе пытанні трэба вырашаць за сталом перамоваў, абмяркоўваць заклапочанасці і дамаўляцца… ні ціскам, ні шантажом, ні нейкімі іншымі прыёмамі, у тым ліку незаконнымі санкцыямі, ні адно пытанне вырашыць не атрымаецца. Еўрапейскага Саюза ў Беларусі будзе станавіцца ўсё менш і менш», — сказаў Глаз.

Чытайце таксама:

«Чакаем больш сур’ёзных крокаў». Крыніцы ў дыпкорпусе пра ліст Макея

Макей у лісце да Еўропы наракае на «нешчаслівую чараду падзей пасля 2020-га» і заклікае да дыялогу

«Беларусь не будзе ўцягнутая ў вайну». Макей заклікаў ЕС да дыялогу з Мінскам

Каментары

Цяпер чытаюць

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра залёт расійскіх дронаў у Польшчу: Еўропа павінна адказаць адзінствам і сілай, каб спыніць гэтую агрэсію5

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць