Ежа

Рэцэпт на выхадныя. Шведскія фрыкадэлькі ў вяршковым соусе — знакамітая страва скандынаўскай кухні

Гэтую страву любіў Карлсан, яе ж шукаюць у замежных шведскіх рэстаранах тыя, хто ведае гэты ўнікальны смак. Мясныя фрыкадэлькі — перліна шведскай кухні, і сёння мы раскажам, як іх можна прыгатаваць.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць шведскія фрыкадэлькі ў вяршковым соусе, вам спатрэбіцца:

  • 1 сталовая лыжка аліўкавага алею,
  • 1 дробна нарэзаная цыбуліна,
  • 1 дробна нарэзаны зубок часнаку,
  • 600 грамаў свінога фаршу,
  • 4 дробна нарэзаныя філе анчоуса (можна замяніць кількай ці ў найгоршым выпадку сялёдкай),
  • 100 грамаў паніровачных сухароў,
  • 1 яйка,
  • 50 мілілітраў малака або вяршкоў з 18% тлушчу,
  • 25 грамаў масла,
  • 25 грамаў мукі,
  • 100 мілілітраў белага віна,
  • 500 мілілітраў ялавічнага булёну,
  • 2 сталовыя лыжкі вяршкоў з 18% тлушчу,
  • 1 сталовая лыжка бруснічнага варэння або жэле з чырвонай парэчкі,
  • палова чайнай лыжкі духмянага перцу,
  • чвэрць чайнай лыжкі мускатнага арэху,
  • соль,
  • свежамолаты чорны перац.
  1. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў.
  2. Разагрэйце на патэльні алей і смажце цыбулю, пакуль яна не стане мяккай і празрыстай. Дадайце часнок і тушыце яшчэ хвіліну. Зніміце з агню і пакіньце астываць.
  3. Пакладзіце ў вялікую міску смажаныя лук і часнок, а таксама фарш, філе анчоуса, сухары, яйка, малако, духмяны перац, мускатны арэх, соль і свежамолаты чорны перац (на смак). Старанна перамяшайце рукамі. Сфармуйце з сумесі шарыкі, трохі большыя за грэцкі арэх і вагай каля 40 грамаў, у вас павінна атрымацца каля 24 фрыкадэлек. Пакладзіце іх на бляху і выпякайце 12-15 хвілін да гатоўнасці.
  4. Каб прыгатаваць соус, растапіце масла ў вялікай патэльні — такой, каб туды маглі змясціцца ўсе фрыкадэлькі. Дадайце муку і перамешвайце сумесь 5-10 хвілін на агні, пакуль мука і масла не змяшаюцца і не стануць залаціста-карычневымі. Дадайце белае віно і інтэнсіўна ўсё перамешвайце, пакуль сумесь не стане больш аднароднай. Потым паступова дадайце ў патэльню ўвесь булён, старанна памешвайце сумесь перад дадаваннем кожнай порцыі булёну, каб у ёй не было камячкоў, пакуль падліўка не пачне трохі гусцець. Дадайце вяршкі і варэнне, перамяшайце. Запраўце соллю і перцам.
  5. Дастаньце фрыкадэлькі з духоўкі і пакладзіце ў патэльню з соусам. Тушыце іх 8-10 хвілін, каб водары фрыкадэлек і соусу змяшаліся. Перад падачай пасыпце фрыкадэлькі кропам, пакладзіце каля іх трохі варэння і шмат бульбянога пюрэ.

Рэцэпт на выхадныя. Курыца парма — класіка, пра якую вы яшчэ не ведалі

Як выбраць сыр: які самы карысны, а якога лепей пазбягаць

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША просяць Ізраіль спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Ірана. На гэта ёсць тры прычыны7

У Малайзіі мужчына мае ажно 42 зубы. Гэта сусветны рэкорд1

Пад Мінскам для адпачынку здаюць трохпавярховую вежу

«Пытанне ў выхаванні моладзі». Міністр гандлю патлумачыў, чаму беларуская прадукцыя не вытрымлівае канкурэнцыі на ўнутраным рынку11

Расійскія агуркі ў крамах каштуюць ужо танней за беларускія

Амерыканская разведка даведалася пра пачатак мінавання Армузскага праліва5

Ва Украіне паказалі, як ударылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранску ВІДЭА1

Патрыярх Кірыл назваў новага вярхоўнага лідара Ірана «дарагім братам»11

Беларусь увайшла ў топ-40 сусветных імпарцёраў зброі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць