Грамадства

Кіраўнік СК прызнаў паслявыбарчы гвалт з боку сілавікоў, але апраўдаў яго

Старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара заявіў, што масавага гвалту з боку сілавікоў падчас паслявыбарчых пратэстаў не было, а фізічная сіла прымянялася «абгрунтавана і ў неабходных межах».

Старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара 26 мая ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ заявіў, што масавага гвалту з боку сілавікоў падчас пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года не было, піша «Радыё Свабода».

Вядоўца спытаў яго: «Ці можам мы закрыць тэматыку, на якую нас спрабавалі падсадзіць, — тэматыку нібыта масавага гвалту?»

«На мой погляд, гэтая тэма закрытая, бо большасць фэйкаў, якія былі ўкінутыя (як там іх называлі, «сінія задніцы», наколькі я памятаю), яны развянчаныя, — заявіў Гара. — Я, як чалавек, які кантраляваў, разбіраўся з гэтымі пытаннямі, магу сказаць (і тады ў мяне быў такі пункт гледжання, і цяпер ён не памяняўся абсалютна): ёсць дзяржава, дзяржава павінна забяспечыць спакой і бяспеку грамадзян. І для гэтых мэтаў у дзяржавы ёсць розныя рычагі, уключаючы прымяненне фізічнай сілы, калі гэта неабходна. Дзяржава мае права гэта рабіць, і абавязаная ў выпадку неабходнасці».

«Ніхто не кажа, што фізічная сіла тады не прымянялася. Але яна прымянялася абгрунтавана, законна і ў неабходных межах. Гэта было. Усё астатняе — накручванне, інфармацыйнае супрацьборства, тое, што не мае нічога агульнага з рэальнасцю», — сказаў кіраўнік СК.

Вядучы на гэта заявіў, што «дзяржава мае абсалютнае права на гвалт».

Па словах старшыні СК, «гульня на эмоцыях нашых людзей, якая адбывалася напярэдадні летніх падзей 2020 года», не можа быць закрытая, таму што «працуюць спецслужбы шэрагу дзяржаў».

«Я шчыра скажу: варожых нам дзяржаў. Хіба яны прызнаюць сваю паразу? Яны не прызнаюць сваёй паразы, яны будуць далей працаваць, — лічыць чыноўнік. — Я поўнасцю ўпэўнены, што цяпер мы знаходзімся, як і знаходзіліся, у стане вайны. Вайна інфармацыйная, вайна ў інтэрнэт-прасторы, лічбавай плоскасці, але вайна працягваецца. І разгойдваць, спрабаваць разгайдаць грамадства будуць пастаянна, я ў гэтым не сумняваюся».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы55

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

«З часам я здорава накачаў ногі, скінуў 17 кг». Беларусы расказалі, як працуюць кур'ерамі ў Польшчы5

Падчас аўтагонкі ў Германіі сутыкнуліся сем машын, адзін пілот загінуў1

У дзіцячым харчаванні аднаго з еўрапейскіх вытворцаў знайшлі пацучыную атруту4

На пажары ў Лідзе загінулі тры чалавекі

У Еўропе энергетычны крызіс. Ці будзе яна зноў купляць нафту і газ у Расіі?13

Ноччу на поўначы Беларусі назіралі паўночнае ззянне ФОТЫ

Краіны Балтыі зноў не пусцяць Роберта Фіца на парад у Маскву праз сваю тэрыторыю6

З'явіліся версіі, чаму маглі затрымаць каталіцкага святара з-пад Вілейкі2

«Пасля пяцігадовай візы далі на тры месяцы». Як беларусы цяпер атрымліваюць шэнген7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы55

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць