Усяго патроху

Матэматычная загадка з японскага гатэля для жывёл. Вы знойдзеце на яе адказ?

Тадаа Кітазава — стваральнік матэматычных і лагічных загадак з Японіі, які займаецца гэтым ўжо больш за 20 гадоў. Сёння ён прапануе разгадаць сакрэт японскага гатэля для жывёл — і не толькі. Праверце сябе!

Фота: pixabay.com

1. Гатэль для жывёл

У нашым гатэлі ёсць 5 нумараў, якія пранумераваныя па парадку — ад 1 да 5. У кожным пакоі ёсць сваё святло, там можа размясціцца толькі адна жывёла. Ноччу жывёла, якая нервуецца, пакідае святло ўключаным. Жывёла, якая не нервуецца, выключае святло. Кожны з пакояў заўсёды заняты сабакам ці катом, і пасля ночы яны заўсёды высяляюцца з гатэля.

а) Вечарам у суботу сабака нервуецца толькі тады, калі ў двух суседніх пакоях ёсць каты. Кот, у сваю чаргу, нервуецца тады, калі хаця б у адным з суседніх пакояў ёсць сабака. Адной ноччу святло гарэла ў чатырох нумарах. Колькі катоў было тады ў гатэлі?

б) Вечарам у нядзелю сабака нервуецца толькі тады, калі ў двух суседніх пакоях ёсць іншыя сабакі. Кот нервуецца толькі тады, калі хаця б у адным суседнім пакоі ёсць іншы кот. Аднойчы вечарам у нядзелю святло гарэла толькі ў адным нумары. Колькі катоў было тады ў гатэлі?

2. Хлопчыкі і дзяўчаткі

Ёсць шэсць дзяцей, якія ціснуць адзін аднаму рукі, і кожны поціск рукі адбываецца паміж хлопчыкам і дзяўчынкай. Кожнае з чатырох дзяцей паціскае руку двум астатнім, а кожнае дзіця з двух астатніх паціскае руку роўна тром. Ці паціскаюць гэтыя двое дзяцей рукі адно аднаму?

3. Сіла ўдачы

Тром дзяўчынкам — Акары, Сакуры і Юі — даюць дадатную цэлую лічбу, якую яны трымаюць у сакрэце адна ад адной. Ім кажуць, што сума лічбаў роўная 12. Дзяўчаткі лічаць, што «пашанцавала» той з іх, якая мае найбольшую лічбу. Магчыма, «пашанцавала» адной, двум ці нават тром дзяўчатам.

Акары кажа: «Я не ведаю, каму пашанцавала».

Сакура кажа: «Я ўсё яшчэ не ведаю, каму пашанцавала».

Юі кажа: «Я ўсё яшчэ не ведаю, каму пашанцавала».

Акары кажа: «Цяпер я ведаю, каму пашанцавала!».

Каму ж пашанцавала?

Жадаеце атрымаць адказы на загадкі? Чытайце іх пад анонсамі.

На гэтым здымку ёсць дзікі кот. Вы яго бачыце?

Колькі сабак вы бачыце на малюнку? Адказ шмат пра вас кажа

1. а) 3 каты

б) 2 каты

2. Так 

3. Сакура і Юі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту63

У Маскве прайшлі самыя масавыя за апошнія гады затрыманні моладзі і падлеткаў3

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць