Грамадства

Палітвязня Мікіту Емяльянава па прыбыцці ў калонію змясцілі ў ШІЗА і пазбавілі спаткання

Актывіста анархічнага руху Мікіту Емяльянава адразу пасля этапу ў папраўчую калонію №11 адміністрацыя змясціла ў штрафны ізалятар агулам на 18 сутак, паведамляе «Медиазона». Акрамя гэтага, яго пазбавілі кароткатэрміновага спаткання, канфіскавалі 22 кнігі, машынку для стрыжкі і згушчонку. Фармальныя прычыны спагнанняў невядомыя.

У ваўкавыскай калоніі Мікіта знаходзіцца з 13 чэрвеня.

11 сакавіка Емяльянава асудзілі на два гады калоніі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы за парушэнне правілаў унутранага распарадку), а канчаткова прызначылі па сукупнасці прысудаў з улікам раней неадбытага пакарання 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Са жніўня 2021 года Мікіту змяшчалі ў карцар або ШІЗА агулам больш чым на сем месяцаў.

Падтрымайце палітвязня: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Емяльянаву Мікіту Уладзіміравічу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту3

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

«Следчы гэтаму лукашысту сказаў: галоўнае, прызнай віну ў здрадзе дзяржаве — і адпусцім цябе на хімію»1

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць