У Мінску 17 лістапада пачала працаваць адна з самых папулярных коўзанак сталіцы — лядовая пляцоўка каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў, 4а.

Коўзанка прымае наведнікаў штодня з 10:00. Кожны сеанс доўжыцца 45 хвілін, апошні заканчваецца а 23:45.
У будныя дні квіток для дарослых каштуе 10 рублёў, для дзяцей — 8 рублёў. У выхадныя і святочныя дні кошт павялічваецца на 2 рублі. Прадугледжаныя таксама іншыя тарыфы.
Можна набыць абанемент на 12 наведванняў. Для дарослых ён каштуе 90 рублёў, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў і пенсіянераў — 70 рублёў. Працуе пункт пракату канькоў: даступныя памеры ад 26‑га да 48-га.
У адміністрацыі коўзанкі паведамілі, што да 31 снежня 2026 года можна карыстацца абанементамі, набытымі летась, калі на іх засталіся нявыкарыстаныя наведванні.
Таксама можна арандаваць усю лядовую пляцоўку. У будныя дні да 18:00 гэта каштуе 2000 рублёў за гадзіну, пасля 18:00 — 2800 рублёў. Арэнда на цэлы дзень, з 9:30 да 23:45, каштавацьме 21 600 рублёў. У выхадны дзень за арэнду коўзанкі на ўвесь гэты час давядзецца заплаціць 30 тысяч рублёў.
Каментары