Вайна

Удары па расійскіх НПЗ пагрузілі краіну ў найгоршы паліўны крызіс з часоў распаду Савецкага Саюза

Украінскія ўдары па НПЗ не проста выклікалі дэфіцыт бензіну ў Расіі, але і змяняюць яе ролю на сусветным паліўным рынку. Былы буйны экспарцёр, як піша Financial Times, цяпер закупляе бензін па ўсім свеце, у тым ліку выраблены з уласнай нафты.

Здымак ілюстрацыйны. Пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Цюмені. 6 чэрвеня 2026 года. Фота: ГУ МНС Расіі па Цюменскай вобласці

Сістэматычныя ўдары ўкраінскіх беспілотнікаў па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах прывялі да найцяжэйшага паліўнага крызісу ў Расіі з часоў распаду СССР.

Да пачатку ўкраінскіх атак Расія звычайна вырабляла бензіну на 10-20% больш, чым спажывала сама. Цяпер жа, паводле ацэнкі аналітыка расійскай кампаніі «Фінам» Сяргея Каўфмана, яго вытворчасць на 13-18% ніжэйшая, чым у пачатку 2026 года.

Расія шукае бензін па ўсім свеце

Каб справіцца з дэфіцытам, расійскія ўлады пайшлі на надзвычайныя меры. Яны працягнулі абмежаванні на экспарт нафтапрадуктаў, змякчылі патрабаванні да якасці бензіну і пачалі нарошчваць закупкі за мяжой.

Марскі імпарт бензіну Расія наладзіла ў ліпені. Пры гэтым танкеры сталі накіроўваць у парты на Балтыйскім і Белым морах, каб пазбегнуць украінскіх беспілотнікаў у Чорным моры. Паліва закупляюць у Марока, Турцыі, Індыі і Егіпце.

Да кастрычніка, згодна са звесткамі аналітычнай кампаніі Kpler, марскія пастаўкі дасягнулі рэкордных 390 тысяч тон за месяц.

Не менш важнай крыніцай паліва для Расіі стала Беларусь. Паводле ацэнак даследчага цэнтра BEROC, ужо ў ліпені пастаўкі беларускага бензіну на расійскі рынак дасягнулі рэкорднага ўзроўню. З таго часу Расія закупіла ў Беларусі больш за 600 тысяч тон бензіну.

Каб забяспечыць такі попыт, Мінск перанакіраваў частку паставак з іншых экспартных рынкаў, а беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы пачалі працаваць амаль на поўную магутнасць.

Пры гэтым беларускія НПЗ перапрацоўваюць пераважна расійскую нафту. Аналагічная сітуацыя з індыйскім заводам у Вадынары, які забяспечвае ўсе пастаўкі індыйскага бензіну ў Расію. Такім чынам, Расія вымушана закупляць за мяжой паліва, вырабленае ў тым ліку з яе ўласнай нафты.

Да паставак далучыўся і Казахстан, які, паводле міністра энергетыкі краіны Ерлана Аккенжанава, з лета адправіў у Расію каля 8 тысяч тон бензіну.

Маштаб закупак і шырокая геаграфія пастаўшчыкоў сведчаць, што імпарт паступова перастае быць для Масквы часовым рашэннем.

«Расія паступова змяняе сваё месца на сусветным рынку нафтапрадуктаў, ператвараючыся з буйнога экспарцёра паліва ва ўсё больш значнага імпарцёра. Гэта надзвычай рэзкая змена», — адзначае аналітык Kpler Суміт Рытолія.

Паводле яго, замежныя пастаўкі цяпер патрэбныя не толькі для ліквідацыі асобных рэгіянальных дэфіцытаў, але і для падтрымання балансу на ўнутраным рынку, пакуль расійскія НПЗ працягваюць цярпець ад удараў.

Крызіс можа паглыбіцца

Дзякуючы экстранным мерам сітуацыю пакуль удалося адносна стабілізаваць. Абмежаванні на продаж бензіну захоўваюцца пераважна на запраўках «Раснафты», на якія прыпадае каля 10% усіх АЗС краіны.

Аднак улады па-ранейшаму занепакоеныя забеспячэннем палівам. Віцэ-прэм'ер Аляксандр Новак назваў прыярытэтам як мага хутчэйшае аднаўленне пашкоджаных НПЗ, адначасова заклікаўшы працягваць імпарт, каб пазбегнуць лакальнага дэфіцыту.

Аналітыкі папярэджваюць, што цяперашняя стабілізацыя можа аказацца часовай. Украіна працягвае атакаваць расійскія НПЗ, прычым сярод цэляў — буйныя прадпрыемствы са складаным абсталяваннем, якія здольныя атрымліваць з нафты больш бензіну, чым заводы з прасцейшымі тэхналогіямі. Таму іх пашкоджанне асабліва моцна адбіваецца на забеспячэнні краіны палівам.

Эксперт Цэнтра Карнегі па вывучэнні Расіі і Еўразіі Сяргей Вакуленка лічыць, што ўкраінскія ўдары ўжо ствараюць для Расіі не проста нязручнасці, а сур'ёзныя эканамічныя праблемы.

«Калі Украіна зможа на працягу некалькіх месяцаў наносіць удары такога ж маштабу і інтэнсіўнасці кожныя два-тры тыдні, гэта карэнным чынам зменіць функцыянаванне расійскай эканомікі», — папярэджвае ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля10

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі збіраюцца больш актыўна паляваць на зуброў1

У Жабінкаўскім раёне ў ДТЗ загінулі два чалавекі

У Інданезіі сустрэлі змяю, якая паставіла сусветны рэкорд па даўжыні

У Беларусі паскорыўся рост ВУП5

Юшкевіч: Аднойчы мне прапанавалі: «Адно слова па-польску — 5 сутак ШІЗА. Рызыкнеш?»11

У мінскае метро маладзён хацеў зайсці з небяспечным кіем3

Цела кракаўскага стралка ніхто забіраць для пахавання не хоча. Яго думаюць аддаць навукоўцам6

Miss Kraken: сакрэтная ўкраінская сістэма выглядае як навуковая фантастыка, але ўжо працуе на фронце3

Жэрар Дэпард'ё прызнаў сваю віну ў сэксуалізаваным гвалце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля10

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць