Грамадства

Егіпецкі самалёт двойчы за ноч сядаў у Мінску па дарозе ў Маскву

Самалёт Airbus A320 егіпецкай авіякампаніі Nesma Airlines, які выконваў рэйс з Шарм-эш-Шэйха ў маскоўскі аэрапорт Унукава, двойчы прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. У выніку да Масквы ён дабраўся толькі з трэцяй спробы — з затрымкай больш чым на сем гадзін, піша Onliner.by.

Усё адбылося яшчэ ў ноч з 16 на 17 лістапада. Першы раз самалёт сеў у Мінску з-за абмежаванняў на прыём паветраных суднаў у маскоўскім авіяцыйным вузле. Аднак пасля гэтага экіпаж распачаў яшчэ адну спробу працягнуць палёт.

У 22:53 Airbus зноў вылецеў з Мінска. Ён набраў вышыню каля 9500 метраў і накіраваўся на паўночны ўсход Беларусі. У раёне Крупак і Талачына самалёт некаторы час манеўраваў, пасля чаго разгарнуўся і ўзяў курс назад на Мінск.

Паводле звестак Flightradar24, паўторная пасадка ў Нацыянальным аэрапорце адбылася ў 00:07 17 лістапада — праз 1 гадзіну 14 хвілін пасля вылету.

Трэці раз самалёт адправіўся ў дарогу ўжо ў 01:27. Ва Унукава ён прыбыў каля 05:20, гэта значыць больш чым праз сем гадзін пасля першапачаткова запланаванага часу.

Чаму экіпажу давялося вярнуцца ў Мінск, афіцыйна не паведамляецца. Магчыма, пасля першай пасадкі пілоты разлічвалі працягнуць палёт у Маскву, але з-за захавання абмежаванняў у маскоўскім авіяцыйным вузле вырашылі вярнуцца на запасны аэрадром.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям40

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям

Усе навіны →
Усе навіны

Юшкевіч: Аднойчы мне прапанавалі: «Адно слова па-польску — 5 сутак ШІЗА. Рызыкнеш?»10

У мінскае метро маладзён хацеў зайсці з небяспечным кіем3

Цела кракаўскага стралка ніхто забіраць для пахавання не хоча. Яго думаюць аддаць навукоўцам6

Miss Kraken: сакрэтная ўкраінская сістэма выглядае як навуковая фантастыка, але ўжо працуе на фронце3

Жэрар Дэпард'ё прызнаў сваю віну ў сэксуалізаваным гвалце4

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?17

Украінцы нанеслі моцны ўдар па расійскіх радарах і станцыях РЭБ4

Інстытуты сацыялогіі і філасофіі Акадэміі навук аб'яднаюць у адзін8

У Кемераўскай вобласці Расіі разбіўся вайскова-транспартны самалёт Ан-12 «Чорны цюльпан» ВІДЭА11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям40

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць