Грамадства22

Затрымалі яшчэ двух беларусаў, якія прыехалі на радзіму з Польшчы

Zerkalo.io са спасылкай на праваабаронцаў і карыстальнікаў сацсетак паведамляе пра затрыманне двух беларусаў, якія некалькі гадоў жывуць у Польшчы і дапамагаюць суайчыннікам, якія там апынуліся. Абодва нядаўна прыехалі на радзіму ў госці да сваякоў.

Барыс Элькін. Фота: «Віцебская вясна»

Адзін з затрыманых беларусаў — прадпрымальнік з Віцебска Барыс Элькін, які займаецца будаўнічым бізнэсам у Польшчы і час ад часу прыязджаў на радзіму да сваякоў.

1 жніўня яго затрымалі ў Віцебску, а ў доме правялі ператрус. Прычыны затрыманьня дакладна не вядомыя, паведамляе «Віцебская вясна».

У 2004 годзе ў Віцебску прадпрымальнікі ўчынілі галадоўку супраць створаных мясцовымі ўладамі перашкодаў для гандлю, Барыс Элькін быў адным з яе арганізатараў. Пасля 2010 года ён пераехаў у Польшчу і стаў сузаснавальнікам кампаніі Bel.Pol.Bud.spzoo, якая наймае на працу беларусаў і дапамагае ўцекачам з Украіны.

Паводле інфармацыі крыніц «Віцебскай вясны», бізнэсмена маглі затрымаць за фотаздымкі з беларускай нацыянальнай сімволікай у сацсетках, якія кваліфікуюцца сілавікамі як несанкцыянаваны пікет.

Другі беларус, Раман Галуза, родам з Жабінкі, жыў у Польшчы апошнія 9 гадоў. 19 ліпеня ён прыехаў на радзіму і знік: пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома, а пошукава-ратавальны атрад «Юго-Запад» у сацсетках аб’явіў яго пошук.

2 жніўня ў акаўнтах пашукавікоў з'явілася інфармацыя, што Галуза жывы і яго месцазнаходжанне ўстаноўленае — без якіх-небудзь падрабязнасцяў.

А адзін з беларускіх блогераў, які жыве у Польшчы, расказаў у Instagram, што Раман знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

У Польшчы Галуза скончыў універсітэт, атрымаў грамадзянства, займаўся валанцёрствам — у тым ліку дапамагаў беларускім уцекачам. Пасля 19 ліпеня, калі ён перасек польска-беларускую мяжу, высветліць нешта пра яго лёс не ўдавалася — не дапамагла нават напісаная бабуляй заява ў міліцыю.

Па словах аўтара публікацыі ў Instagram, затрыманне Рамана магло быць загадзя спланаванае беларускімі сілавікамі.

Каментары2

  • бел
    03.08.2022
    Бяруць усіх падрад, хто вяртаецца з-за мяжы? У Беларусі і так нармальнага народу нямнога, бо з алкаголікаў няма чаго ўзяць. 
  • Полк
    03.08.2022
    Расейска-фашысцкая акупацыя i тэрор ва ўмовах вайны рэч неабходная каб трымаць насельнiкаў у канцлагеры. Iдзе вайна. Супраць беларусаў. На якую ужо трэба пачаць адказваць

Цяпер чытаюць

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія адмовілася ад скандальнага плана пабудаваць першую ў свеце ферму па развядзенні васьміногаў9

Старыя карпусы завода «Луч» у Мінску перабудуюць пад бізнэс-цэнтр і медкомплекс. Праект вынесены на абмеркаванне

За тры месяцы грузінскія ўлады выслалі 16 беларускіх грамадзян — новы рэкорд1

У Гродзенскай вобласці прайшоў тарнада ФОТЫ2

Дызайнеры прапануюць адзенне, якое можа абараніць ад распазнавання твару9

У Самарскай вобласці перастаў існаваць лагістычны комплекс Wildberries6

У Саратаве гарыць НПЗ2

Адной ін'екцыі хапіла на 70 дзён. У ЗША выпрабавалі новы падыход да лекаў ад атлусцення3

Камандуючы Паветранымі сіламі Расіі Чайко жывы. З трох загінулых пры выбуху ў элітным рэстаране ў Маскве толькі адзін — наведвальнік7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць