Браты Байрактары не будуць прадаваць беспілотнікі Расіі ні за якія грошы

Браты Байрактары, уладальнікі аднайменнай кампаніі, кажуць, што не гатовыя прадаць свае беспілотнікі Расіі, нават калі яна прапануе вялікую суму.
«Грошы і матэрыяльныя рэсурсы ніколі не былі мэтай у нашым бізнэсе», — заявіў старэйшы брат і гендырэктар кампаніі Халук Байрактар у інтэрв'ю «Бі-бі-сі».
Ён нагадаў, што сяброўства і супрацоўніцтва з Украінай доўжацца ўжо шмат гадоў. І цяпер браты гатовыя падтрымліваць Кіеў — яны лічаць, што Украіна падвяргаецца «вельмі несправядлівай, агрэсіўнай і неабгрунтаванай атацы».
«Таму колькі б грошай нам ні прапаноўвалі, шчыра кажучы, не можа быць і гаворкі пра тое, каб у гэтай сітуацыі перадаць ім іх [Маскве дроны]», — заявіў Халук Байрактар.
«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі
Каментары
а чего у них лоб такой низкий? пересаживают волосы? чтобы быть красивыми? это похвально
но
слегка переборщили, как по-моему. со своей красотой