Свет

У Еўропе сёлета росквіт «сухога турызму». Але гэта радуе не ўсіх

Перасохлыя і абмялелыя рэкі, азёры і вадасховішчы Еўропы выклікалі бум так званага «сухога турызму». Вайсковыя караблі часоў Другой сусветнай вайны, руіны цэркваў і старажытныя мегаліты сталі месцам паломніцтва тысяч турыстаў. Але гэтаму рады не ўсе.

Нямецкія караблі «ўсплылі» на Дунаі ў Сербіі

Экстрэмальная спёка і засуха ў краінах Еўропы гэтым летам высушваюць многія вадаёмы кантынента, адкрываючы вачам розныя аб'екты, калісьці надзейна схаваныя пад вадой.

У сербскім Прахаве ўзровень вады ў Дунаі настолькі знізіўся, што агаліў парэшткі 20 вайсковых караблёў Трэцяга рэйха, затопленых у 1944 годзе пры адступленні нямецкай чарнаморскай флатыліі пад націскам савецкіх войскаў.

Хоць большасць суднаў пахаваныя пад пяшчанымі водмелямі, некаторыя з іх вежаў, мачтаў, карпусоў і камандных масткоў прыкметна выступаюць над вадой, што сур'ёзна абцяжарвае суднаходства. Суднаходны ўчастак звузіўся са 180 да 100 м.

Рызыка ў тым, што вайсковыя караблі былі затопленыя з боезарадамі. У Сербіі асцерагаюцца, што неасцярожныя паводзіны дайвераў і іншых цікаўных могуць прывесці да дэтанавання старых тарпед і снарадаў.

У Іспаніі турысты спяшаюцца ўбачыць старажытны дальмен і царкву

У цэнтральнай Іспаніі засуха агаліла Гуадальпераль, дагістарычны дальмен.

Нямецкі археолаг Уга Обермаер раскапаў артэфакт у сярэдзіне 1920-х гадоў. Круг з дзясяткаў мегалітычных камянёў, які таксама называюць «іспанскім Стоўнхэнджам», датуецца 5000 годам да нашай эры. Камяні знаходзяцца ў вадасховішчы Вальдэканьяс, якое з-за засухі запоўненае ўсяго на 26 адсоткаў.

Цяпер у археолагаў ёсць магчымасць вывучыць рэліквіі, якія з'яўляліся свету толькі чатыры разы. Мясцовыя гістарычныя і турыстычныя асацыяцыі ўжо выступаюць за перамяшчэнне камянёў Гуадалпераль у музей або ў іншае месца на сушы. На іх думку, гэта стане новай «прынадай» для турыстаў. Але мясцовыя лодачнікі супраць: артэфакт, які выступае з вады, стаў вельмі папулярны, так што ад ахвотных паглядзець на «іспанскі Стоўнхэндж» няма адбою.

Абмялелае сёлета вадасховішча Саў паказала свету і турыстам затопленую ў 1962 годзе царкву Сан-Рома. Цяпер яна стала мясцовай славутасцю, а мэр гарадка Віланова-дэ-Саў Жаан Рыера мае намер сур'ёзна абмежаваць плынь ахвотных яе ўбачыць. У горадзе зусім не рады «сухому турызму»: візіцёры вытоптваюць берагі, пакідаюць пасля сябе горы смецця, спрабуюць дабрацца да царквы, а галоўнае, яны павялічваюць расход вады, арандуючы гасцініцы або апартаменты ў акрузе.

Камяні возера Гарда сталі месцам для фотасесій

У Італіі ў канцы чэрвеня засуха агаліла патанулую баржу часоў Другой сусветнай вайны, якая спачывае на дне ракі По.

А ў ліпені воды ракі Тыбр апусціліся так нізка, што з'явіўся звычайна затоплены рымскі мост I стагоддзя да н. э.

На дэкарацыі фантастычнага фільма стала падобнае абмялелае возера Гарда: агаліліся выбеленыя скалы, так што турысты прыязджаюць сюды не толькі загараць, але і фатаграфавацца.

У Вялікабрытаніі ўзровень вадасховішча стаў такім нізкім, што на паверхні з'явіліся руіны валійскай вёскі, затопленай у XIX стагоддзі.

Рачныя круізы па Рэйне прыпыненыя

Абмялелыя рэкі Германіі прыносяць страты арганізатарам рачных круізаў. Так, у нямецкім мястэчку Каўб узровень Рэйна знізіўся да 36 см, і гэта пры тым, што суднаходства тут цалкам стратнае ўжо пры 40-сантыметровым узроўні вады.

Мясцовыя СМІ ўжо назвалі гэтую сітуацыю «драмай на Рэйне»: класічныя маршруты круізаў сталі немагчымыя. Суднаходныя кампаніі і тураператары вымушаныя дзейнічаць па сітуацыі: цеплаход выкарыстоўваюць толькі як плывучы гатэль, а для перасоўванняў турыстаў па маршруце даводзіцца выкарыстоўваць аўтобусы.

У Германіі строяць песімістычныя прагнозы: яшчэ адно такое лета, і ўсе тураператары, якія працуюць на Рэйне, проста масава збанкрутуюць.

У фантаннай сталіцы Францыі адключылі фантаны

У Францыі ў некаторых месцах амаль цалкам высахлі ўчасткі Луары. Ну а вядомы сваім 41 фантанам Перн-ле-Фантэн, сярэднявечны горад на поўдні Францыі, адключыў знакамітыя фантаны. Традыцыя гаворыць, што пітная вада з гэтых фантанаў прымушае закахацца, але, відавочна, што гэта адбудзецца ўжо не ў гэтым годзе.

Паводле ацэнак Еўракамісіі, засуха ў некаторых рэгіёнах Еўропы можа працягнуцца да лістапада 2022 года. У першую чаргу гэта тычыцца Партугаліі і Іспаніі. На канец жніўня амаль у палове еўрапейскіх краін дзейнічае папярэджанне аб засусе. Засуху-2022 ужо называюць самай моцнай за апошнія 500 гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам19

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Ізраіль пагадзіўся на ўмовы 60-дзённага перамір'я ў Газе

У Даніі ўвялі абавязковую вайсковую службу для жанчын2

У мінскай Грушаўцы прадаюць кватэру з маленечкай кухняй і вялікай цаной за квадратны метр1

Бізнэсмен Юрый Гурскі страціў кантроль над кампаніяй Flo Health

Полацкі ўніверсітэт вычысціў з сайта ўсе згадкі пра свайго супрацоўніка, які загінуў на вайне ва Украіне7

Расіяне нанеслі ўдар па сяле ў Днепрапятроўскай вобласці. Сярод загінулых — камандзір брыгады

Макрон аднавіў практыку шматгадзінных размоў з Пуціным2

У Азербайджане паказалі, як выглядаюць затрыманыя расіяне. Яны моцна збітыя ФОТЫ29

На адной з беларускіх трас усталявалі LED-маячкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам19

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць