Вайна

Белорусскій сіловік: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»

Тэлеграм-канал, створаны лукашэнкаўцамі, пералічвае прыкметы таго, што Расія рыхтуецца згарнуць вайну. 

Расійскі вайсковец за імгненне да пападання ў яго дрона. Скрыншот з відэа Сілаў беспілотных сістэм Украіны

«Ужо пэўны час узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння СВА, — піша тэлеграм-канал «Белорусскій сіловік», эўфемізм «СВА» яны на ўзор расіян выкарыстоўваюць для называння вайны супраць Украіны. — Шмат хто з маіх падпісчыкаў [з Расіі] з розных сфер ужо працяглы час дасылае інфармацыю пра тое, што паўсюдна ідзе «выкрэсліванне» згадак пра СВА з штодзённага жыцця. Вы можаце проста паназіраць за гэтым найбліжэйшым часам пасля прачытання допісу.

Недаўна я добра-такі пасмяяўся, калі адзін сяброўскі адмін, які размяшчае рэкламныя інтэграцыі вялікіх расійскіх карпарацый, даслаў вялікі спіс слоў, якія не мусяць публікавацца ў канале, каб гэта рэкламная інтэграцыя выйшла. Сярод гэтых слоў было ўсё, што звязана з вайной, і, на мой здзіў, нават згадка расійскага лідара.

Бізнес заўсёды задае трэнды раней, чым яны становяцца відавочнымі», — падсумоўвае канал.

Расследаванне «Нашай Нівы» выявіла, што за каналам «Белорусскій сіловік» стаіць афіцэр Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Артур Гайко. Рыторыка канала заўсёды была агрэсіўнай, з праслаўленнем вайны і рэпрэсій і распальваннем нянавісці да Украіны і дэмакратыі.

«Усе вакол, вядома ж, хочуць міру. Я ў тым ліку. Ужо і не палічыць, колькі людзей, якім я дапамагаў праз свой канал, больш мне ніколі не адкажуць. Пытанне толькі ў тым, якім коштам будзе дасягнуты гэты мір», — двухсэнсоўна піша аўтар канала.

Гэта прачытваецца дваіста: або як шкадаванне пра тыя сотні тысяч расійскіх сілавікоў, якія сталі ахвярамі імперскіх амбіцый, або як крытыку гатоўнасці Масквы скончыць вайну, так і не дабіўшыся яе мэтаў. Або і тое, і тое.

Рост страт расійскай арміі прывёў да спынення расійскага наступу. У 2025 годзе Расія акупавала менш за 1% тэрыторыі Украіны коштам страты прыкладна 150 тысяч вайскоўцаў забітымі. За 10 месяцаў 2026 года Расія заняла каля 0,1% тэрыторыі, прытым што страты перавышаюць мінулагоднія. Такі кошт прасоўвання можа быць непрымальны нават для абясчалавечанага расійскага грамадства. 

Дваістая рыторыка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа спараджала ў Крамля надзеі, што яму ўдасца спакусіць Вашынгтон на падзел Еўропы на сферу ўплыву ўзамен за допуск амерыканскіх карпарацый да распрацоўкі расійскіх прыродных рэсурсаў. Напад ЗША і Ізраіля на Іран прывёў да скачка цэнаў на энерганосьбіты, які не толькі прынёс звышпрыбыткі амерыканскім нафтагазавым кампаніям, але і напоўніў расійскі ваенны бюджэт. Аднак дапамога краін Еўропы кампенсавала Украіны страту амерыканскай падтрымкі, украінская армія выстаяла. А правал трампістаў на выбарах у Кангрэс канчаткова паставіў пад сумнеў спадзяванні Крамля.

Паказальна, што новы раўнд перамоваў па Украіне Масква і Вашынгтон адкладалі на пасля выбараў у Кангрэс. 

За тыдзень перад перамовамі Украіна нанесла ўдары па сямі нафтаперапрацоўчых комплексаў Расіі, вывеўшы з ладу да 30 працэнтаў магутнасцей. У выніку з панядзелка 9 лістапада «Раснафта» ўвяла абмежаванні на продаж паліва на ўсіх запраўках Расіі.

На перамовах у Абу-Дабі ўпершыню прысутнічаў камандуючы сіламі NATO ў Еўропе генерал Алексус Грынкевіч — прыкмета таго, што Масква пайшла на больш прадметныя размовы. На перамовы ўпершыню прыбыла і еўрапейская дэлегацыя, з якой каардынуе свае дзеянні ўкраінскі бок. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць