Расійскія хакеры пагражаюць узарваць адкрытае ўчора кола агляду «Сонца Масквы»
Хакерскія групы XakNet і KillNet, якія падтрымліваюць вайну супраць Украіны і незадаволеныя дзеяннямі афіцыйных расійскіх уладаў, узламалі сайт кола агляду ў Маскве, тлумачачы гэта помстай за паразу Узброеных сілаў Расіі пад Харкавам. Пра гэта піша «Медуза».

Напярэдадні «самае буйное ў Еўропе» маскоўскае кола агляду адкрыў асабіста расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Святы з нагоды Дня Масквы не адмянілі нават пасля відавочнай паразы расійскай арміі ў Харкаўскай вобласці, што знервавала крамлёўскіх прапагандыстаў.
На ўзламаным сайце кола агляду з'явілася патрабаванне хакераў «спыніць маскоўскае крывавае кола».
«Мы лічым абсалютна недарэчным, што пакуль нашы хлопцы гінуць на фронце, гнілая ліберальная інтэлігенцыя пускае салюты і аддаецца бяздзейнасці ў сталіцы нашай Радзімы», — напісалі невядомыя.
Канчаецца паведамленне інфармацыяй аб тым, што «Сонца Масквы» замініравана, і калі патрабаванні «патрыётаў» не будуць выкананыя (у прыватнасці, аб пакаранні тых, хто вінаваты ў гібелі «нашых хлопцаў» на фронце), кола агляду «закаціцца навекі».
Сёння, дарэчы, «Сонца Масквы» ўжо не працавала, супрацоўнікі тлумачылі гэта «каліброўкай сістэмы».
-
Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год
-
Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу
-
Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў
Каментары