Кіно

Што паглядзець. «Каралева змей» (Queen of Serpents) — шыкоўная драма аб прыгожай эпосе

Увесь свет ведае «Гульню тронаў», але канал Starz вырашыў перанесці гэтую фэнтэзі-сагу ў рэальны свет. Вынікам стала «Каралева змей» — раскошная касцюмаваная драма пра адну з самых незвычайных і спрэчных французскіх каралеў.

Фота: hollywoodlife.com

На двары Францыя, 1560 год, і каралева рыхтуе да каранацыі свайго сына. Гэтая каралева — некалі простая італьянка, нашчадак самай знянавіднай сям’і ў Еўропе, якая ператварылася ў адну з самых уплывовых жанчын 16 стагоддзя, піша Guardian.

Менавіта яна, Кацярына Медычы, пазнаёміла французаў з тытунем, брокалі і балетам. Але яна таксама, напэўна, спрычынілася да масавых забойстваў у Варфаламеўскую ноч 1572 года, калі былі перабітыя пратэстанты Парыжа.

Апошнія 400 гадоў гісторыкі малявалі Кацярыну Медычы страшнай, бязлітаснай і злавеснай асобай, якая ў сябе ў спальні змешвае яды. Адсюль і назва серыяла — «Каралева змей». У гэтым серыяле сучасны саўндтрэк, раскошныя касцюмы, лаянка, жанчынаненавісніцтва, сэкс, гвалт, смерць і прынц. Але, магчыма, крыху не хапае эмацыйнай глыбіні. Вам можа быць цяжка спачуваць Кацярыне, хаця яна і асірацела праз некалькі тыдняў пасля нараджэння і была змушаная ісці замуж у 14 гадоў.

У новым серыяле адразу выдзяляецца яго слоган, які заклікае гледачоў адказаць на пытанне каралевы: «Скажы мне, што б ты зрабіў інакш». Гэта забаўляльная драма, але ж яна напоўненая напружанымі канфліктамі, сапраўднай сярэднявечнай гісторыяй і дробязямі, што часам робяць яе падобнай да меладрамы.

Кацярына Медычы нейкі час кіравала Францыяй як рэгентка пры сваіх сынах, і гэта былі часы бясконцых грамадзянскай і рэлігійнай войнаў у Францыі. Але ж серыял раскрывае і тое, як муж Кацярыны, кароль Генрых, здраджваў ёй з каханкай, як Кацярына, меркавана, развіла ў сябе прыхільнасць да вядзьмарства, і якой была яе здольнасць браць уладу і валодаць ёй. У стужцы Кацярына стойкая і стрыманая, але ж часам яна можа праяўляць чалавечнасць — напрыклад, да людзей, слабейшых за яе.

Хто ж яна, Кацярына Медычы — гадзіна ці проста жанчына, якая ўмее выціскаць па максімуме з любых умоваў, у якіх апынаецца? Серыял пакідае адказ на гэтае пытанне за гледачом. Як і пытанне: а як бы ў тых умовах на яе месцы дзейнічаў ён сам.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 7,2/10

Rotten Tomatoes — 100%

Што паглядзець. Адкрыйце для сябе Гадара

Што паглядзець. «Пясочны чалавек» — адна з найлепшых фэнтэзі-саг гэтага года

Што паглядзець. «Лінкальн» для адваката» — больш, чым проста серыял пра суд

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць