Эканоміка22

У Мінску прадаецца шафран даражэйшы за золата

Напэўна, у кожнага мінчука Камароўка асацыіруецца з чымсьці сваім: кагосьці вабяць прылаўкі з сезоннай садавінай, а хтосьці спяшаецца сюды па свежую выпечку і «найлепшую шаўрму». У любую пару года вы знойдзеце тут тавары, якіх няма ў звычайных гіпермаркетах, пачынаючы ад хатніх закатак і заканчваючы экзатычнай садавінай. Onliner.by зазірнуў на прылаўкі з прадуктамі з Усходу і даведаўся, што з усяго гэтага даспадобы беларусам.

Гэта доўгазернавы рыс гатунку басмаці, той, што белы, — не праходзіў тэрмічную апрацоўку, і плоў, па словах прадаўца, нам, беларусам, зрабіць вельмі цяжка. Але выйсце ёсць — прапараны рыс з Індыі за 12 рублёў. З яго плоў атрымаецца ў кожнага. Плюсам будзе адсутнасць паху.

Буры рыс — самы карысны, і яго тут у асноўным бяруць прыхільнікі здаровага ладу жыцця і тыя, хто сочыць за фігурай.

«Той рыс, што вы купляеце ў краме за некалькі рублёў, пасля варэння ператвараецца ў кашу. Тут жа мінімум крухмалу, пасля гатавання ён будзе сопкі», — распавядае прадавец.

Па суседстве з рысам размяшчаюцца аліўкі і масліны. Імі сёння мала каго здзівіш, ды і есці іх пачынаюць пасля пэўнага моманту жыцця, але вось паста з маслін, якую можна намазаць на хлеб, выглядае як нешта новенькае.

Шафран, як бы банальна гэта ні гучала, кароль усіх спецый, грам якога каштуе значна даражэй за золата. Цана абумоўленая ў першую чаргу вельмі затратнай вытворчасцю. Смак шафрана спецыялісты характарызуюць як смак мёду з металічным адценнем, горкі і рэзкі адначасова. Дадаваць гэтую спецыю, па словах прадаўца, можна куды заўгодна.

Млухія — гэта папулярная ўсходняя страва на аснове лісця джуту. Яе яшчэ называюць «егіпецкім шпінатам» за высокае ўтрыманне вітамінаў і мінеральных рэчываў. Характэрная рыса гэтай расліны — слізь у лісці. У стравы няма ярка выяўленага смаку (хутчэй за ўсё, без смаку), але слізкая структура ў спалучэнні са спецыямі дазваляе гатаваць густыя соусы, супы. Акрамя таго, у ёй шмат карысных рэчываў, мінералаў.

Тут жа можна набыць ружовую і мятную ваду, якія дадаюцца ў кандытарскія вырабы або кактэйлі. Некалькі незвычайных сіропаў, хумус, таматавыя пасты, бабовыя ў слоіках, какосавае малако, алей і цукар.

Харыса надае стравам асаблівую вострую ноту. Выдатна падыходзіць для страў з баранінай, курыцай і рыбай, а таксама ў якасці прыправы для кускуса, супоў і соусаў. Увогуле, чымсьці нагадвае аджыку.

Тахіні — распаўсюджаная на Блізкім Усходзе густая паста з молатага кунжутнага насення, яе дадаюць як неабходны кампанент да многіх страў, напрыклад, да фалафеля, хумуса, акрамя таго, яна служыць асновай для многіх соусаў. У чыстым выглядзе мае тлусты і вяжучы смак, які адпавядае натуральнаму кунжуту.

Яшчэ тут можна знайсці незвычайную гарбату і каву. Напрыклад, кава тут будзе з кардамонам, а гарбата без ліста. Цукар нагадвае ледзяшы, але ў гарачыя напоі яго не дадаюць — ядуць упрыкуску. Аранжавы цукар — з шафранам.

«Ён хутчэй лячэбны, пры прастудзе насаглоткавая частка прабіваецца».

«Сыр кіслы, можна нават сказаць, пракіслы. Узбекі з яго вараць супы, а нашы беларусы бяруць як закуску».

Нуга з суцэльнымі фісташкамі і пялёсткамі руж — 70 рублёў за кіло. Але наўрад ці гэту слодыч цягаюць пакетамі, хутчэй адзінкава, так, пачаставаць каго. Побач падабенства мюслі, але з вялікай колькасцю арэхаў.

Тут жа можна набыць рахат-лукум, завязаную ў коску дыню і пару-тройку відаў халвы: малочная, кунжутная і сланечнікавая.

Пахлава — усходняя слодыч у выглядзе пірага з начыннем з расцёртых арэхаў і цукру.

У асартыменце ёсць незвычайныя бабовыя, такія, як нут (яго дадаюць у плоў), зялёная сачавіца, кіноа і амарант.

«Нут — гэта гарох, яго дадаюць у плоў, але я і супы з яго варыла. Адзінае адрозненне, калі ад нашага могуць быць праблемы з жыватом, то ў нута няма ніякіх наступстваў. Кіноа вараць і дадаюць у салаты, з амарантам тая ж гісторыя, але смак у яго спецыфічны, я б сказала — балоцісты».

А вось ад колькасці фінікаў, сушаных абрыкосаў, ананасаў, разынак і іншай заморскай садавіны вочы разбягаюцца.

Самым дарагім таварам аказаўся кардамон — 180 рублёў за кіло. Пах настолькі канцэнтраваны, што выкарыстоўваюць яго ў малых колькасцях.

Увогуле, смакавыя межы пашырыць тут адназначна можна, а калі пашанцуе, то і на кеш'ю памерам з мезенец паглядзіце.

Каментары2

  • ром
    03.11.2022
    Хто там у вас так настальгируе??)))
    Пустите яго дахаты… на вакзале амон пачастуе шафранам) рахат лукум абяспечаны
  • Митя
    04.11.2022
    Он во всем мире дорогой

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА124

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю21

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?2

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

Пуціла і Бяспалаў зняліся ў новым кліпе «Дай дарогу!»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА124

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць