Справу Дануты Перадня, асуджанай да 6,5 гадоў калоніі, будуць разглядаць па-новаму
У Магілёўскім абласным судзе 21 лістапада ў парадку першай інстанцыі будзе разгледжана справа супраць 20-гадовай студэнткі Дануты Перадня па тых жа артыкулах Крымінальнага кодэкса (ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 368), па якіх яе ўжо асудзілі 4 ліпеня ў судзе Кіраўскага раёна да 6,5 гадоў калоніі.

Юрысты «Вясны» адзначаюць, што крымінальная справа супраць Дануты не была падсудна раённаму суду, таму суд Кіраўскага раёна не мог разглядаць яе — гэта парушэнне заканадаўства.
Нагадаем, у віну дзяўчыне паставілі тое, што яна 27 лютага перапосціла ў адзін з магілёўскіх чатаў тэкст, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Пуціна і Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне. Таксама там утрымліваўся заклік да вулічных выступленняў і канстатавалася адсутнасць перспектыў у беларускай арміі ў выпадку яе прамога ўступлення ў вайну.
Нагадаем, Данута была затрымана 28 лютага 2022 года, калі прыехала на маршрутцы з Кіраўска ў Магілёў. Супраць дзяўчыны была заведзена крымінальная справа па арт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
Данута — студэнтка-выдатніца. Вучылася на рамана-германскай філалогіі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова, адкуль яе адлічылі пасля затрымання ў лютым 2022 г.
10 чэрвеня 2022 года КДБ дадаў яе ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».
-
Нявестка Ліліі Ананіч стала топ-менеджарам у БелТА — вярнулася на радзіму праз чатыры месяцы пасля эміграцыі ў Кітай
-
Па даручэнні Лукашэнкі праводзіцца праверка боегатоўнасці ў манеўраных групах памежнай службы
-
Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары