Свет

Меркаванай маці дзяцей Шайгу закрылі ўезд у Шэнгенскую зону на тры гады

Алене Камінскас (Шабуновай), якая лічыцца маці пазашлюбных дзяцей міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу, не толькі анулявалі літоўскі дазвол на жыхарства, але і забаранілі ўезд у краіны Шэнгена на тры гады, піша «Агенцтва. Навіны».

Алена Шабунова (цяпер Камінскас) і Сяргей Шайгу

Камінскас забаранілі ўезд у Літву на пяць гадоў і ў краіны зоны Шэнгенскага пагаднення на тры гады. Пра гэта стала вядома пасля судовага пасяджэння, на якім Камінскас абскардзіла ануляванне дазволу на жыхарства ў рэспубліцы.

Судовыя пасяджэнні па справе Алены Камінскас праходзілі ў закрытым рэжыме, але сталі вядомыя падрабязнасці. Следства прадставіла ў Дэпартамент міграцыі заключэнне аб тым, што прысутнасць Камінскас у Літоўскай Рэспубліцы можа прадстаўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы з-за яе сувязяў з расійскімі структурамі.

Акрамя таго, літоўскія ўлады запусцілі працэдуру пазбаўлення літоўскага грамадзянства мужа Алены Камінскас — літоўскага прадпрымальніка Адольфаса Камінскаса. Ён, як стала вядома ў кастрычніку, не пазней вясны 2022 атрымаў яшчэ і расійскае грамадзянства. Пры гэтым бізнэсовец не падаў літоўскім уладам звестак, на падставе якіх ён мог бы разлічваць на падвойнае грамадзянства (законы краіны дазваляюць яго толькі ў рэдкіх выпадках). Пытанне аб пазбаўленні Камінскаса літоўскага грамадзянства павінна вырашыцца на працягу бліжэйшых двух тыдняў.

У афіцыйнай біяграфіі Шайгу Алена Шабунова не фігуруе. У пачатку нулявых яна была бортправадніцай лётнага атрада расійскага МНС, якое ўзначальваў тады Сяргей Шайгу. Пра агульнага сына Шабуновай і Шайгу яшчэ ў 2006 годзе пісала бульварная прэса, а ў 2019-м выданне The Insider выпусціла расследаванне пра сувязь Шабуновай з міністрам. З яго вынікала, што ў Шайгу і Шабуновай можа быць яшчэ адно пазашлюбнае дзіця — дачка Дар'я.

У кастрычніку стала вядома, што Алене Камінскас анулявалі літоўскі дазвол на жыхарства. Тады ж высветлілася, што ў пазашлюбнай дачкі міністра абароны ёсць грамадзянства Літвы. Яна атрымала яго пасля таго, як Алена Шабунова выйшла замуж за Адольфаса Камінскаса.

Чытайце таксама:

У Літве выявілі, што дачка Шайгу мае літоўскае грамадзянства

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць